Зняцце з консульскага ўліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь
Зняцце з консульскага ўліку ажыццяўляецца:
пры выездзе грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з ФРГ у іншую замежную дзяржаву для пастаяннага жыхарства;
калі грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які пражывае на тэрыторыі консульскай акругі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне (усе землі Германіі за выключэннем Баварыі і Бадэн-Вюртэмберга), звяртаецца за выкананнем консульскага дзеяння ў Пасольства, аднак пры гэтым ён знаходзіцца на консульскім уліку ў Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Мюнхене (і наадварот).
Пры выездзе грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які знаходзіцца на консульскім уліку, з Германіі на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліку Беларусь, зняцце з консульскага уліку ажыццяўляецца пасля пераезду ў Рэспубліку Беларусь на падставе адпаведнай заявы, якая падаецца ў орган ўнутраных спраў па месцы пражывання ў Рэспубліцы Беларусь.
Для зняцця з консульскага ўліку падаюцца:
- заява;
- пашпарт.
У выпадку зняцця з консульскага ўліку асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, дакументы падае законны прадстаўнік непаўналетняга. Пры гэтым дадаткова падаецца пашпарт або іншы дакумент, які засвядчае асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга.
Зняцце з консульскага ўліку ажыццяўляецца бесплатна.
Зняцце з консульскага ўліку ажыццяўляецца ў дзень падачы заявы – пры асабістым звароце або на працягу 10 дзён з дня падачы заявы – пры накіраванні документаў поштай (поштай дакументы можна накіроўваць толькі ў Пасольства ў Берліне).