:

Консульскі ўлік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» грамадзяне, якія часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, маюць права звярнуцца з заявай аб пастаноўцы на консульскі ўлік грамадзян, якія часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь (далей – часовы консульскі ўлік), у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у ФРГ (г.Берлін) або Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене.

Часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяне, якія зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь і не аформілі ў беларускіх кампетэнтных органах выезд на пастаяннае пражыванне за мяжой, незалежна ад наяўнасці ў іх віда на жыхарства ў Германіі.

Часовы консульскі ўлік не з’яўляецца абавязковым.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у г.Берліне ажыццяўляе пастаноўку на часовы консульскі ўлік грамадзян, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Германіі, за выключэннем асоб, якія часова знаходзяцца ў федэральных землях Баварыя і Бадэн-Вюртэмберг. Грамадзяне, якія часова знаходзяцца ў гэтых дзвюх землях, ажыццяўляюць пастаноўку на консульскі ўлік у Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене.

У пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прастаўляецца штамп аб пастаноўцы на консульскі ўлік.

Для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік асоба, якая дасягнула 14-гадовага ўзросту, прадстаўляе наступныя дакументы:

- заяву;

- пашпарт і яго копію;

- адзін каляровы фотаздымак памерам 40 х 50 мм, адпаведны ўзросту;

- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на часовае знаходжанне грамадзяніна на тэрыторыі замежнай дзяржавы і яго копію. У выпадку адсутнасці адрасу пражывання ў дакуменце дадаткова прадстаўляецца даведка аб прапісцы (Anmeldebestätigung). Перакладаць гэтыя дакументы не патрэбна.

Для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік грамадзяніна, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе:

- заяву;

- пашпарт непаўналетняга і яго копію;

- пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;

- адзін каляровы фотаздымак памерам 40 х 50 мм, адпаведны ўзросту;

- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на часовае знаходжанне грамадзяніна на тэрыторыі замежнай дзяржавы і яго копію. У выпадку адсутнасці адрасу пражывання ў дакуменце дадаткова прадстаўляецца даведка аб прапісцы (Anmeldebestätigung). Перакладаць гэтыя дакументы не патрэбна.

У Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне дакументы для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік могуць быць пададзены як асабіста па папярэднім запісе (тэл. 030 536 359 36, з 13.30 да 17.30, e-mail: germany.consul@mfa.gov.by), так і па пошце.

У выпадку накіравання дакументаў па пошце неабходна азнаёміцца з наступнай інфармацыяй: Парадак накіравання дакументаў па пошце.

У Генеральным консульстве ў Мюнхене дакументы прымаюцца да разгляду падчас асабістага звароту па папярэднім запісе (e-mail: germany.muenchen@mfa.gov.by).

Час пастаноўкі на часовы консульскі ўлік:
пры  асабістым звароце – у дзень падачы заявы;
пры накіраванні дакументаў поштай – не больш за 10 дзён з дня паступлення дакументаў у Пасольства.

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці