Выпатрабаванне дакументаў
Консульская служба Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ (г. Берлін) аказвае консульскія паслугі беларускім грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі консульскай акругі Пасольства (тэрыторыя Германіі за выключэннем федэральных земляў Баварыя і Бадэн-Вюртэмберг, якія ўваходзяць у консульскую акругу Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене).
Грамадзян, якія пражываюць у іншых дзяржавах, просім папярэдне ўзгадняць магчымасць падачы дакументаў па тэлефоне або па электроннай пошце.
У Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Берліне і Генеральным консульстве ў Мюнхене дакументы прымаюцца да разгляду ў рамках асабістага прыёму па папярэднім запісе (Берлін: тэл. 030 536 359 36, з 13.30 да 17.30 або е-mail: germany.consul@mfa.gov.by; Мюнхен: е-mail: germany.muenchen@mfa.gov.by).
Выдача грамадзянам Рэспублікі Беларусь паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану, за выключэннем паўторнага пасведчання аб смерці, а таксама даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану (аб запісе акта грамадзянскага стану, аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу), зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і апавяшчэнняў аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану ажыццяўляецца пры асабістым звароце грамадзяніна альбо пры звароце яго прадстаўніка па даверанасці, аформленай у Рэспубліцы Беларусь, у адпаведны орган ЗАГС або архіў органаў ЗАГС.
Выдача грамадзянам Рэспублікі Беларусь дублікатаў дакумента аб адукацыі, дадатку да яго, дакумента аб навучанні таксама ажыццяўляецца падчас асабістага звароту грамадзян або іх прадстаўнікоў па даверанасці, аформленай у Рэспубліцы Беларусь, да ўпаўнаважанага органа (навучальнай установы).
У сувязі з гэтым запатрабаванне вышэйпададзеных дакументаў грамадзянамі Рэспублікі Беларусь праз Пасольства або Генеральнае консульства не ажыццяўляецца.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць запатрабаваць з Рэспублікі Беларусь іншыя дакументы (за выключэннем вышэйпададзеных). Аб парадку запатрабавання дакументаў неабходна папярэдне пракансультавацца па тэлефоне або па электроннай пошце. Консульскі збор за выпатрабаванне дакумента для грамадзян Рэспублікі Беларусь складае 50 еўра.
Замежныя грамадзяне, у тым ліку грамадзяне Германіі, могуць запатрабаваць у адносінах да сябе і сваіх непаўналетніх дзяцей дакументы, што выдаюць органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Для запатрабавання паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану (напрыклад, пасведчання аб нараджэнні, шлюбе) замежны грамадзянін падае наступныя дакументы:
- заява аб выдачы паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану;
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу;
- дакумент, які пацвярджае змену прозвішча або іншых дадзеных грамадзяніна, — у выпадку іх змены;
- дакумент, які пацвярджае аплату консульскага збору.
Для запатрабавання даведкі, якая ўтрымлівае звесткі з запісу акта грамадзянскага стану (аб запісе акта, аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу), або апавяшчэння аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану замежны грамадзянін падае наступныя дакументы:
- заява;
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу;
- дакумент, які пацвярджае змену прозвішча або іншых дадзеных грамадзяніна, — у выпадку іх змены;
- дакумент, які пацвярджае аплату консульскага збору.
У выпадку звароту ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у г.Берліне аплата консульскага збору і паштовых расходаў ажыццяўляецца шляхам пераліку грошай на рахунак Пасольства:
Botschaft der Republik Belarus
Konto 4094881001
BLZ 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC/SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin
У выпадку звароту ў Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене аплата консульскага збору ажыццяўляецца наяўнымі сродкамі падчас асабістага прыёму.
Іншаземныя грамадзяне могуць запатрабаваць з Рэспублікі Беларусь таксама іншыя дакументы. Аб парадку запатрабавання дакументаў неабходна папярэдне пракансультавацца па тэлефоне або па электронной пошце. Консульскі збор за запатрабаванне дакумента для замежных грамадзян складае 70 еўра.
У выпадку звароту ў консульскі аддзел Пасольства ў Берліне аформленая даведка можа быць накіравана заяўніку па пошце (глядзі парадак накіравання дакументаў па пошце).