Інфармаванне аб замежных дакументах
11 ліпеня 2023 г. набылі моц змены ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”, якімі ўсталявана, што:
- грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія на дзень набыцця моцы Закона маюць замежны дакумент – грамадзянства замежнай дзяржавы або від на жыхарства, або іншы дакумент замежнай дзяржавы, які дае права на ільготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, – абавязаны паінфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў або органы дыпламатычнай службы на працягу трох месяцаў з дня набыцця моцы Законам;
- грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія набылі/атрымалі замежны дакумент – грамадзянства замежнай дзяржавы, від на жыхарства або іншы дакумент замежнай дзяржавы, які надае права на ільготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, – абавязаны паінфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў або органы дыпламатычнай службы на працягу трох месяцаў з дня атрымання адпаведных дакументаў.
Прадстаўленне інфармацыі ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія (г.Берлін) і ў Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене магчыма шляхам:
- асабістага звароту грамадзяніна або яго прадстаўніка (інфармацыю датычна непаўналетніх прадстаўляюць іх законныя прадстаўнікі);
- пісьмовага звароту па пошце;
- накіраванне інфармацыі на электронную скрыню ў дамене @mfa.gov.by (толькі калі сайт https://обращения.бел ў вашым рэгіёне не працуе!).
У выпадку накіравання дакументаў па пошце неабходна дадаць зваротны канверт з наклеенымі паштовымі маркамі і адрасам атрымальніка.
Заяўнік, які мае від на жыхарства ў Германіі або іншы аналагічны дакумент, прадстаўляе:
- паведамленне;
- копію дазвола на пражыванне / віда на жыхарства (Aufenthaltstitel, Aufenthaltserlaubnis, Blaue Karte і г.д.);
- копію беларускага пашпарта (усіх старонак з інфармацыяй і штампамі).
Заяўнік, які мае грамадзянства Германіі, прадстаўляе:
- паведамленне;
- копію даведкі аб набыцці грамадзянства Германіі (Einbürgerungsurkunde) або іншай даведкі, у якой пададзена дата набыцця грамадзянства Германіі або інфармацыя аб тым, што грамадзянства Германіі набыта па нараджэнні (Prüfung des Erwerbs der deutschen Staatsangehörigkeit). Інфармацыя аб набыцці нямецкага грамадзянства дзіцём па нараджэнні таксама можа быць уключана ў Meldebescheinigung;
Пашпарт грамадзяніна Германии (у тым ліку дзіцячы пашпарт) і дакументы «позняга перасяленца» не ўтрымліваюць даты атрымання нямецкага грамадзянства і не прымаюцца да разгляду.
- копію беларускага пашпарту (усіх старонак з інфармацыяй і штампамі).
Пасля рэгістрацыі паведамлення заяўніку выдаецца апавяшчэнне, якое пацвярджае атрыманне паведамлення, з пячаткай замежнай установы і подпісам консульскай службовай асобы.
У выпадку асабістага звароту апавяшчэнне выдаецца на рукі, а ў выпадку накіравання дакументаў па пошце высылаецца ў аплачаным заяўніком зваротным канверце.
У выпадку неадпаведнасці дасланай інфармацыі аб замежным дакуменце вышэйпададзеным патрабаванням яна не прымаецца да разгляду.
Несапраўдныя (у тым ліку са скончаным тэрмінам дзеяння) дакументы – пашпарты, віды на жыхарства, а таксама незапоўненыя і непадпісаныя паведамленні да разгляду не прымаюцца.
Калі Вы пасля накіравання дакументаў па пошце не атрымалі апавяшчэнне, раім звязацца з Пасольствам або Генеральным консульствам і ўдакладніць, ці атрымала замежная ўстанова Вашы дакменты і ці адпавядаюць яны ўсталяваным патрабаванням.
У выпадку атрымання грамадзянінам новага замежнага дакумента або падоўжання тэрміна яго дзеяння інфармаванне ажыццяўляецца паўторна тым жа парадкам.
Больш падрабязная інфармацыя ўтрымліваецца па спасылцы https://belarusfacts.by/ru/belarus/consul/foreigndocuments/