:

Рэгістрацыя страты грамадзянства дзіцяці

Рэгістрацыя страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзіцяці, якое набыло па нараджэнні разам з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь грамадзянства замежнай дзяржавы, ажыццяўляецца па пісьмовай заяве абодвух бацькоў, якая асабіста падаецца абодвума бацькамі ў замежную ўстанову.

Пры гэтым дзіцё, у адносінах да якога афармляецца рэгістрацыя страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь, павінна стаяць на пастаянным консульскім уліку ў замежнай установе і быць дакументавана пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Разам з заявай у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне або Генеральнае консульства ў Мюнхене прадстаўляюцца:

- дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае наяўнасць у дзіцяці грамадзянства гэтай дзяржавы па нараджэнні, з апастылем і перакладам на беларускую або рускую мову (арыгінал і копія ўсіх старонак, уключна з копіяй апастылю і перакладу).
У гэтым дакуменце ў абавязковым парадку павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб набыцці замежнага грамадзянства па нараджэнні; у нямецкіх дакументах у такіх выпадках, як правіла, робяць наступныя спасылкі:
«deutsche Staatsangehörigkeit durch Geburt/Abstammung»   
или «deutsche Staatsangehörigkeit gemäß dem § 3 Abs.1 des Staatsangehörigkeitsgesetzes»,
или «deutsche Staatsangehörigkeit gemäß dem § 4 Abs.1 des Staatsangehörigkeitsgesetzes»,
или «deutsche Staatsangehörigkeit gemäß dem § 4 Abs.3 des Staatsangehörigkeitsgesetzes»;

- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.
Калі пасведчанне аб нараджэнні выдадзена нямецкімі органамі ўлады, яно павінна быць засведчана апастылем і перакладзена на беларускую або рускую мову (арыгінал і копія ўсіх старонак, уключна з копіяй апастылю і перакладу пасведчання і апастылю);

- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу кожнага з бацькоў, і копіі старонак такога дакумента.
У тым выпадку, калі абодва бацькі або адзін з бацькоў з’яўляюцца грамадзянамі замежнай дзяржавы і не маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь, прадстаўляюцца іх пашпарты грамадзян замежнай дзяржавы. Пераклад замежных пашпартоў ажыццяўляецца пасля прастаўлення на натарыяльна засведчанай копіі пашпарта апастылю; апастыль таксама павінен быць перакладзены. Ідэнтыфікацыйныя карткі (Personalausweis) не могуць прадстаўляцца.

Пераклады пашпартоў можна зрабіць таксама ў Пасольстве або Генеральным консульстве, у гэтым выпадку натарыяльнае засвядчэнне копій пашпартоў і прастаўленне апастыля не патрабуюцца.

Консульскі збор за пераклад пашпарта складае 70 еўра.

- пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь дзіцяці, у адносінах да якога афармляецца страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь, з адзнакай аб пастаноўцы на консульскі ўлік і копіі старонак пашпарта;

- натарыяльна засведчаная згода дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на спыненне грамадзянства Рэспублікі Беларусь;

- 2 каляровых фотаздымка дзіцяці;

- дакумент аб аплаце консульскага збора ў памеры 70 еўра на рахунак Пасольства – пры звароце ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія ў Берліне.

Аплата консульскага збора ў Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Мюнхене прымаецца толькі наяўнымі сродкамі.

Банкаўскія рэквізіты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне:
Botschaft der Republik Belarus
Konto: 4094881001
BLZ: 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC/SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin

Тэрмін разгляду заявы аб регістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь складае да двух месяцаў.

Пасля рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь заяўніку выдаецца адпаведная даведка. Пры гэтым ён абявязаны здаць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь дзіцяці.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці