:

Аб змене парадку выдачы пашпартоў і выканання шэрагу іншых консульскіх дзеянняў

7 верасня 2023 г. набыў моц Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 278 «Аб парадку выдачы дакументаў і выканання дзеянняў», у адпаведнасці з якім зменены пералік консульскіх дзеянняў і адміністратыўных працэдур, якія выконваюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян.

У адпаведнасці з Указам замежныя ўстановы спынілі выдачу, абмен і падоўжанне тэрміну дзеяння ўсіх відаў пашпартоў і ідэнтыфікацыйных карт. Выдача і абмен пашпартоў ажыццяўляецца толькі на тэрыторыі Беларусі.

Калі тэрмін дзеяння пашпарту скончыўся падчас знаходжання грамадзяніна за мяжой, яму для ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь неабходна атрымаць у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у ФРГ (г. Берлін) або ў Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь. Пасведчанні на вяртанне выдаюцца таксама дзецям – грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія нарадзіліся за мяжой.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія аформілі сталае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца ў замежных установах на сталым консульскім уліку могуць звяртацца па пытанню афармлення біяметрычных пашпартоў у галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС, і па пытанню афармлення біяметрычных пашпартоў і пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь – у падраздзяленні па грамадзянству і міграцыі УУС па месцу апошняй рэгістрацыі па месцу жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь (па месцу апошняй рэгістрацыі па месцу жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь бацькоў – для асоб, якія не пражывалі ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку, непаўналетніх, якія нарадзіліся ў Германіі).

Выдача і абмен пашпартоў грамадзянам Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь, магчымы ў падраздзяленнях па грамадзянству і міграцыі УУС па месцу рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Пры неабходнасці прастаўлення апастылю, атрымання паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акту грамадзянскага стану (за выключэннем выдачы паўторнага пасведчання аб смерці), атрымання даведак, якія ўтрымліваюць дадзеныя з запісаў актаў грамадзянскага стану (аб запісу акта грамадзянскага стану, адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу), і пасведчанняў аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану (за выключэннем даведак, якія ўтрымліваюць дадзеныя з запісаў актаў аб смерці) таксама неабходна звяртацца ў адзін з кампетэнтных органаў у залежнасці ад тыпу дакумента (МЗС, Мінадукацыі, Мінюст, галоўныя ўпраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама і аблвыканкамаў, загсы).

Падача дакументаў для прастаўлення апастыля, атрымання паўторных пасведчанняў і даведак (апавяшчэнняў) загс магчыма толькі асабіста ўладальнікам гэтых дакументаў або іншай асобай па прад’яўленні даверанасці, аформленай у Рэспубліцы Беларусь. 

З 7 верасня 2023 г. службовыя асобы замежных устаноў таксама не засвядчаюць даверанасці.
 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці