:

Парадак аплаты консульскага збору

Для аплаты консульскага збору неабходна выкарыстоўваць наступныя банкаўскія рэквізіты:
 
Botschaft der Republik Belarus
Konto: 4094881001
BLZ: 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC/SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin

Пацвярджэнне аплаты ў выглядзе раздрукаванай выпіскі з рахунку, квітанцыі аб пераводзе грошай, фатакопіі электроннага пераліку і г.д. дадаюцца да дакументаў, якія накіроўваюцца па пошце або падаюцца ў Пасольства асабіста.

Дакументы для выканання консульскага дзеяння прымаюцца да разгляду толькі пасля паступлення консульскага збору на рахунак замежнай установы. Просім улічыць, што пералікі з банкаў, якія знаходзяцца за межамі Германіі, ідуць значна дольш, таму ў такіх выпадках неабходна самастойна праверыць спісанне грошай з рахунка да падачы дакументаў у Пасольства.

Магчымасць аплаты банкаўскай карткай у Пасольстве ў Берліне адсутнічае. Наяўныя грашовыя сродкі ў Пасольстве таксама не прымаюцца.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці