Афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь
Да афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь” грамадзяне абавязаны:
выканаць падатковыя абавязкі;
спыніць дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка – для грамадзян, якія ажыццяўляюць такую дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
атрымаць згоду ваеннага камісарыята на афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь – для прызыўнікоў, а таксама для грамадзян ва ўзросце ад 18 да 27 год, якія залічаны ў запас па стане здароўя без прахаджэння тэрміновай ваеннай службы, службы ў рэзерве;
выканаць аліментныя абавязкі – для грамадзян, якія маюць непаўналетніх дзяцей у Рэспубліцы Беларусь, а таксама для грамадзян, якія абавязаны плаціць аліменты ў адносінах да супруга, былога супруга, патрабуючых дапамогі непрацаздольных паўналетніх дзяцей або патрабуючых дапамогі непрацаздольных бацькоў;
пакрыць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным утрыманні, – для грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абавязаны пакрываць такія выдаткі.
Для афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту, прадстаўляюцца наступныя дакументы:
1. Заява.
2. Анкета з наклееным фотаздымкам.
3. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або идэнтыфікацыйная картка і біяметрычны пашпарт (арыгінал і копія ўсіх старонак, на якіх ёсць дадзеныя і адзнакі), або даведка аб страце (крадзяжы) пашпарта.
4. Пасведчанне аб нараджэнні заяўніка. Калі пасведчанне аб нараджэнні выдадзена замежным кампетэнтным органам, яно падлягае засвядчэнню апастылем і перакладу, разам з апастылем, на рускую або беларускую мову. Прадстаўляюцца арыгінал пасведчання і копія ўсіх старонак разам з апастылем і перакладам.
5. Адзін каляровы фотаздымак заяўніка, адпаведны яго ўзросту, памерам 40х50 мм.
6. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту. Калі пасведчанне аб нараджэнні выдадзена замежным кампетэнтным органам, яно падлягае засвядчэнню апастылем і перакладу, разам з апастылем, на рускую або беларускую мову. Прадстаўляюцца арыгінал пасведчання і копія ўсіх старонак разам з апастылем і перакладам.
Непаўналетнія дзеці павінны афармляць пастаяннае пражыванне разам з бацькамі (адным з бацькоў) – у гэтым выпадку прадстаўляецца пералік дакументаў для непаўналетніх, пададзены ніжей, або ўжо аформіць пастаяннае пражыванне раней – у гэтым выпадку прадстаўляеца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь непаўналетняга з адзнакай аб пастаноўцы на консульскі улік, або заставацца пастаянна пражываючымі ў Рэспубліцы Беларусь з другім з бацькоў – у гэтым выпадку прадстаўляецца дакумент, пададзены ў п.11.
7. Выдадзенае беларуским органам ЗАГС пасведчанне аб змене прозвішча, імя, імя па бацьку – у выпадку змены заяўніком прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (арыгінал і копія).
8. Пасведчанне аб заключэнні шлюбу – калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе (арыгінал і копія ўсіх старонак, уключна з копіяй апастылю і перакладу для пасведчанняў, выдадзеных на замежнай мове).
9. Пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу (арыгінал і копія ўсіх старонак, уключна з копіяй апастылю і перакладу для пасведчанняў, выдадзеных на замежнай мове) – у выпадку скасавання шлюбу заяўніком. Калі заяўнік быў некалькі разоў у шлюбе, прадстаўляюцца пасведчанні або рашэнні судоў аб скасаванні ўсіх шлюбаў.
10. Пасведчанне аб смерці або копія рашэння суда аб аб’яўленні грамадзяніна (грамадзянкі) памершым (памерлай) (арыгінал і копія ўсіх старонак, уключна з копіяй апастылю і перакладу для пасведчанняў, выдадзеных на замежнай мове) – у выпадку смерці супруга (супругі) заяўніка.
11. Пісьмовая згода законнага прадстаўніка непаўналетняга дзіцяці заяўніка, якое пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, або асобы, у адносінах да якой заяўнік абавязаны выплочваць аліменты, на афармленне заяўніку выезду для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублики Беларусь, засведчанае натарыяльна, – у выпадку наяўнасці ў заяўніка пражываючых у Рэспубліцы Беларусь непаўналетніх дзяцей, а таксама асоб, у адносінах да якіх ён абавязаны выплочваць аліменты.
Згода можа быць засведчана натарыяльна ў Пасольстве (Генконсульстве).
Замест згоды можа быць прадстаўлена копія рашэння суда аб магчымасці выезду заяўніка для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды пададзеных асоб.
Прадстаўляць гэтую згоду не патрабуецца, калі другі з бацькоў дзіцяці заяўніка аформіў выезд з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае пражыванне за граніцу (пры гэтым прадстаўляецца пашпарт другога з бацькоў з адзнакай аб пастаноўцы на пастаянны консульскі ўлік) або другі з бацькоў не мае грамадзянства Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца толькі замежным грамадзянінам (прадстаўляецца замежны пашпарт, напрыклад, Reisepass другога з бацькоў дзіцяці).
12. Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам ФРГ, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне (дазвол на пражыванне, від на жыхарства, для грамадзян краін Еўрапейскага саюза – даведка аб рэгістрацыі) і яго копія. Пры наяўнасці ў заяўніка грамадзянства ФРГ патрабуецца прадставіць арыгінал і копію нямецкага пашпарта.
13. Даведка ваеннага камісарыята, у якім грамадзянін стаіць або абавязаны стаяць на воінскім уліку, аб згодзе на афармленне выезду для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь – для прызыўнікоў, а таксама грамадзян ва ўзросце да 27 год, залічаных у запас па стане здароўя без прахаджэння тэрміновай ваеннай службы, службы ў рэзерве. Пры адсутнасці такой даведкі інфармацыя з ваенкамата запатрабуецца замежнай установай самастойна.
14. Дакумент, які падвярджае аплату консульскага збору ў памеры 200 еўра.
Для афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, які не дасягнуў 18-гадовага ўзросту, яго законным прадстаўніком падаюцца наступныя дакументы:
1. Заява (піша законны прадстаўнік непаўналетняга).
2. Анкета непаўналетняга з наклееным фотаздымкам.
3. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь непаўналетняга або біяметрычны пашпарт і ідэнтыфікацыйная картка, пры наяўнасці (арыгінал і копіі ўсіх старонак, на якіх ёсць дадзеныя і адзнакі). Пашпарт можа не прадстаўляцца, калі ён яшчэ не аформлены дзіцяці, якое нарадзілася за мяжой, або страчаны ці скрадзены (у гэтым выпадку прадстаўляецца даведка аб страце/крадзяжы пашпарта).
4. Пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга. Калі пасведчанне выдадзена замежным кампетэнтным органам, яно падлягае засведчанню апастылем і перакладу, разам з апастылем, на рускую або беларускую мову. Прадстаўляюцца арыгінал пасведчання і копія ўсіх старонак разам з апастылем і перакладам.
5. Адзін каляровы фотаздымак непаўналетняга, адпаведны яго ўзросту, памерам 40х50 мм.
6. Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам ФРГ, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне (дазвол на пражыванне, від на жыхарства, для грамадзян краін Еўрапейскага саюза – даведка аб рэгістрацыі) і яго копія. Пры наяўнасці ў непаўналетняга грамадзянства ФРГ патрабуецца прадставіць арыгінал і копію нямецкага пашпарта.
7. Выдадзенае беларуским органам ЗАГС пасведчанне аб змене прозвішча, імя, імя па бацьку – у выпадку змены непаўналетнім прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (арыгінал і копія).
8. Письмовая згода законнага прадстаўніка непаўналетняга, які не афармляе пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім і пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, на афармленне непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчанае натарыяльна.
Згода можа быць засведчана натарыяльна ў Пасольстве (Генконсульстве); консульскі збор складае 50 еўра.
Таксама можа быць прадстаўлена копія рашэння суда аб магчымасці афармлення непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды такога законнага прадстаўніка, або копія рашэння суда аб прызнанні законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копія рашэння суда аб пазбаўленні законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, або выдадзеная органам, які вядзе крымінальны працэс, даведка аб вышуку такога законнага прадстаўніка, або шлюбны дагавор або пагадненне аб дзецях.
Пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і адсутнасць неабходнасці прадстаўляць вышэйпададзеную згоду пацвярджаецца прадстаўленнем копіі выдадзенага другому з бацькоў пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з адзнакай аб пастаноўцы на пастаянны консульскі ўлік або пашпарта грамадзяніна ФРГ, калі ў другога з бацькоў дзіцяці адсутнічае грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
9. Пасведчанне аб смерці законнага прадстаўніка непаўналетняга або копія рашэння суда аб аб’яўленні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго без вестак адсутным, або даведка органа загса, якая ўтрымлівае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс аб бацьках дзіцяці зроблены ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, – у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае. Прадстаўляюцца арыгінал пасведчання і копіі ўсіх старонак, уключна з копіяй апастылю і перакладу.
10. Пашпарт законнага прадстаўніка (бацькі або маці) непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (арыгінал і копія ўсіх старонак, на якіх ёсць дадзеныя і адзнакі).
11. Дакумент, які пацвярджае пастаяннае пражыванне аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняга ў Германіі (дазвол на пражыванне, від на жыхарства, для грамадзян краін Еўрапейскага саюза – даведка аб рэгістрацыі) і яго копія.
12. Пісьмовая згода непаўналетняга ва ўзросце ад 14 да 18 год на афармленне пастаяннага жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь (падаецца ў адрас замежнай установы ад імя непаўналетняга). Подпіс непаўналетняга сведчыцца консулам пры падачы дакументаў (без спагнання консульскага збору).
13. Даведка ваеннага камісарыята, у якім непаўналетні стаіць або абавязаны стаяць на воінскім уліку, аб згодзе на афармленне выезду для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь – для непаўналетніх мужчынскага полу, якім спаўняецца 17 год у календарным годзе мяркуемай даты вынясення рашэння замежнай установы аб афармленні пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь. Пры адсутнасці такой даведкі Пасольства або Генеральнае консульства запытаюць такую інфармацыю з ваенкамата самастойна.
14. Дакумент, які пацвярджае аплату консульскага збору ў памеры 200 еўра, – пры падачы дакументаў на непаўналетніх, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту.
За афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, консульскі збор не спаганяецца.
Падача дакументаў аб афармленні пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь для непаўналетніх, якім ужо споўнілася 14 год, ажыццяўляецца законным прадстаўніком непаўналетняга ў прысутнасці самога непаўналетняга.
У прыёме заявы адмаўляецца, калі афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь прывядзе да таго, што непаўналетні застанецца зарэгістраваным па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь без законнага прадстаўніка, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, або яму будзе аформлена пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь без законнага прадстаўніка, які пастаянна пражывае разам з ім за межамі Рэспублікі Беларусь.
Банкаўскія рэквізіты консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Беларусь у г.Берліне:
Botschaft der Republik Belarus
Konto 4094881001
BLZ 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC/SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin
У Генеральным консульстве ў г. Мюнхене разлік ажыццяўляецца наяўнымі грашовымі сродкамі падчас асабістага прыёму.
Дакументы для афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь прымаюцца да разгляду толькі ў рамках асабістага прыёму па папярэднім запісе (Берлін: тэл. 030 536 359 36, з 13.30 да 17.30 або е-mail: germany.consul@mfa.gov.by; Мюнхен: толькі е-mail: germany.muenchen@mfa.gov.by).
Тэрмін афармлення дазволу на пастаяннае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь – да 4 месяцаў.
У выпадку прыняцця Пасольствам або Генеральным консульствам станоўчага рашэння аб афармленні пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, яно інфармуе аб гэтым беларускія кампетэнтныя органы для зняцця грамадзяніна з рэгістрацыйнага ўліку. Грамадзянін лічыцца знятым з рэгістрацыйнага ўліку па месцы жыхарства з дня прыняцця станоўчага рашэння аб афармленні пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь. Пасля прыняцця станоўчага рашэння грамадзянін абавязаны стаць на консульскі ўлік грамадзян, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь.
У выпадку прыняцця адмоўнага рашэння грамадзянін (яго законны прадстаўнік) мае права паўторна звярнуцца з заявай аб афармленні пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь пасля ўхілення прычын, якія паслужылі падставай для адмовы ў задавальненні заявы, прадставіўшы паўторна ўсе дакументы, уключна з паўторнай аплатай консульскага збору.