Консульскі ўлік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія стала пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» грамадзяне, якія атрымалі дазвол на пастаяннае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь, абавязаны стаць на консульскі ўлік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастоянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь (далей – пастаянны консульскі ўлік), у замежнай установе Рэспублікі Беларусь па месцы свайго пражывання за мяжой.
Дазвол на пастаяннае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь афармляецца Пасольствам Рэспублікі Беларусь у ФРГ (г. Берлін), Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Мюнхене і органамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы регістрацыі грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь. Калі грамадзянін зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь, гэта значыць, што ён не аформіў дазвол на пастаяннае пражыванне за мяжой і не можа быць прыняты на консульскі ўлік грамадзян, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, нават пры наяўнасці ў яго віда на жыхарства ў Германіі.
Пасольства Рэспублікі Беларусь у г. Берліне ажыццяўляе пастаноўку на пастаянны консульскі ўлік грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Германіі, за выключэннем асоб, якія пражываюць у федэральных землях Баварыя і Бадэн-Вюртэмберг. Грамадзяне, якія пражываюць у гэтых дзвюх землях, ажыццяўляюць пастаноўку на консульскі ўлік у Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у г. Мюнхене.
У пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прастаўляецца штамп аб пастаноўцы на консульскі ўлік.
Для пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік асоба, якая дасягнула 14-гадовага ўзросту, прадстаўляе наступныя дакументы:
- заяву;
- пашпарт і яго копію;
- адзін каляровы фотаздымак памерам 40 х 50 мм, адпаведны ўзросту;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на пражыванне грамадзяніна на тэрыторыі замежнай дзяржавы (у Германіі – Aufenthaltserlaubnis, Aufenthaltstitel, Personalausweis) і яго копію. У выпадку адсутнасці адрасу пражывання ў дазволе на пражыванне дадаткова прадстаўляецца даведка аб прапісцы (Anmeldebestätigung). Перакладаць гэтыя дакументы не патрэбна.
- дакумент, які пацвярджае аплату консульскага збору ў памеры 10 еўра.
Банкаўскія рэквізіты Пасольства:
Botschaft der Republik Belarus
Konto 4094881001
BLZ 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC/SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin
У Генеральным консульстве ў г. Мюнхене аплата ажыццяўляецца наяўнымі грашовымі сродкамі падчас асабістага прыёму.
Для пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік грамадзяніна, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе:
- заяву;
- пашпарт непаўналетняга і яго копію;
- пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
- адзін каляровы фотаздымак памерам 40 х 50 мм, адпаведны ўзросту;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на пражыванне грамадзяніна на тэрыторыі замежнай дзяржавы (у Германіі – Aufenthaltserlaubnis, Aufenthaltstitel, Personalausweis) і яго копію. У выпадку адсутнасці адрасу пражывання ў дазволе на пражыванне дадаткова прадстаўляецца даведка аб прапісцы (Anmeldebestätigung). Перакладаць гэтыя дакументы не патрэбна.
Постаноўка на пастаянны консульскі ўлік грамадзяніна, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, праводзіцца бясплатна.
Без прад’яўлення пашпарта на пастаянны консульскі ўлік прымаюцца:
- непаўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія нарадзіліся за мяжой і не дакументаваныя пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, бацькі (адзін з бацькоў) якіх з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і аформілі выезд на сталае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь да моманту нараджэння дзіцяці. У гэтым выпадку замест пашпарта дзіцяці прадстаўляецца яго пасведчанне аб нараджэнні ў арыгінале, засведчанае апастылем у кампетэнтным нямецкім органе і перакладзенае разам з апастылем на рускую або беларускую мову, і пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь аднаго з бацькоў у арыгінале;
- грамадзяне, якія аформілі выезд на пастаяннае жыхарства за межы Рэспублікі Беларусь, пашпарты якіх страчаны (скрадзены). У гэтым выпадку замест пашпарта прадстаўляецца даведка аб страце (крадзяжы) пашпарта, выдадзеная кампетэнтнымі нямецкімі ўладамі, у арыгінале;
- асобы, прызнаныя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь у выніку вызначэння прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь, і асобы, прынятыя ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь. У гэтым выпадку замест пашпарта прадстаўляецца адпаведная даведка аб наяўнасці грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
Пасля атрымання пашпарта грамадзянін або яго законны прадстаўнік абавязаны прадставіць пашпарт у Пасольства або Генеральнае консульства для прастаўлення штампа аб пастаноўцы на консульскі ўлік.
У Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне дакументы для пастаноўкі на консульскі ўлік могуць быць пададзены як асабіста па папярэднім запісе (тэл. 030 536 359 36, з 13.30 да 17.30, e-mail: germany.consul@mfa.gov.by), так і па пошце.
У выпадку накіравання дакументаў па пошце неабходна азнаёміцца з наступнай інфармацыяй: Парадак накіравання дакументаў па пошце.
У Генеральным консульстве ў Мюнхене дакументы прымаюцца да разгляду падчас асабістага звароту па папярэднім запісе (e-mail: germany.muenchen@mfa.gov.by).
Час пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік:
пры асабістым звароце – у дзень падачы заявы;
пры накіраванні дакументаў поштай – не больш за 10 дзён з дня паступлення дакументаў у Пасольства.