:

Інфармацыя аб увядзенні часовага бязвізавага рэжыму для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаў

У мэтах далейшай дэманстрацыі адкрытасці і міралюбнасці нашай краіны, прыхільнасці прынцыпам добрасуседства, а таксама для спрашчэння міжчалавечых кантактаў і паляпшэння свабоды перамяшчэння Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб усталяванні парадку часовага бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаў.

Бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь, выезду з Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь па сапраўдным дакументам для выезду за мяжу на тэрмін не больш за трыццаць сутак з дня ўезду.

Дадзены парадак дзейнічае з 8:00 19 ліпеня 2024 г. да 31 снежня 2025 года ўключна. Колькасць дзён знаходжання ў Беларусі ў бязвізавым рэжыме не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.

Існуючы рэжым бязвізавага ўезду праз паветраныя пункты пропуску захоўваецца без змен.

Падчас планавання паездкі просім улічыць наступнае:
1. Замежныя грамадзяне, якія плануюць знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь больш за 30 дзён падчас паездкі або больш за 90 дзён у каляндарным годзе, павінны атрымаць уяздную візу – кароткачасовую да 90 дзён знаходжання або доўгатэрміновую на 1 – 5 гадоў. Доўгатэрміновая віза дае права знаходжання да 90 дзён падчас адной паездкі або 90 дзён на працягу 180 дзён. Яе маюць права атрымаць ураджэнцы Беларусі, асобы, якія маюць блізкіх сваякоў у Рэспубліцы Беларусь, члены сям’і грамадзяніна (грамадзянкі) Рэспублікі Беларусь, уладальнікі нерухомасці ў Беларусі і члены іх сямей, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян. Парадак атрымання віз пададзены на сайце Пасольства.
2. Іншаземцы, якія прыбылі ў бязвізавым парадку на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, не могуць ехаць у Расійскую Федэрацыю. Калі іншаземец мае намер выехаць з Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю самалётам, ён павінен загадзя атрымаць у Пасольстве або Генеральным консульстве ў Мюнхене транзітную або ўяздную беларускую візу, нават калі ён будзе знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь меньш за 30 дзён.
3. Замежныя грамадзяне, якія накіроўваюцца ў Рэспубліку Беларусь на вучобу або на працу, а таксама маюць намер аформіць дазвол на часовае пражыванне, павінны раней атрымаць у Пасольстве або Генеральным консульстве адпаведную ўяздную візу (гасцявую, дзелавую, на вучобу або на працу).
4. Вышэйпададзены парадак бязвізавага ўезду не распаўсюджваецца на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і прыроўненых да іх пашпартоў.
5.  Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць таксама нямецкае або іншае грамадзянства, павінны ўязджаць у Рэспубліку Беларусь толькі па пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Гэта датычыцца і непаўналетніх дзяцей.
Калі дзіцё нарадзілася ў Германіі і адзін з яго бацькоў з’яўляецца грамадзянінам Беларусі, то дзіцё з нараджэння мае грамадзянства Рэспублікі Беларусь. У выпадку адсутнасці беларускага пашпарту яно можа ўехаць у Рэспубліку Беларусь толькі посля атрымання ў Пасольстве або Генеральным консульстве пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.
6. Пры бязвізавым рэжыме ўезду неабходна па-ранейшаму выконваць парадак абавязковага медыцынскага страхавання замежных грамадзян (пададзены на сайце Пасольства).
7.  Замежныя грамадзяне, якія прыехалі ў Рэспубліку Беларусь да  19 ліпеня 2024 г. па візе, павінны выехаць з краіны да сканчэння тэрміна дзеяння візы (тэрміна знаходжання, пададзенага ў візе).

Спіс краін:

1. Аўстрыйская Рэспубліка.

2. Княства Андора.

3. Каралеўства Бельгія.

4. Рэспубліка Балгарыя.

5. Боснія і Герцагавіна.

6. Дзяржава-горад Ватыкан.

7. Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

8. Венгрыя.

9. Грэчаская Рэспубліка.

10. Каралеўства Данія.

11. Ірландыя.

12. Рэспубліка Ісландыя.

13. Каралеўства Іспанія.

14. Італьянская Рэспубліка.

15. Рэспубліка Кіпр.

16. Княства Ліхтэнштэйн.

17. Вялікае Герцагства Люксембург.

18. Рэспубліка Мальта.

19. Княства Манака.

20. Каралеўства Нідэрландаў.

21. Каралеўства Нарвегія.

22. Партугальская Рэспубліка.

23. Румынія.

24. Рэспубліка Сан-Марына.

25. Рэспубліка Паўночная Македонія.

26. Славацкая Рэспубліка.

27. Рэспубліка Славенія.

28. Фінляндская Рэспубліка.

29. Французская Рэспубліка.

30. Федэратыўная Рэспубліка Германія.

31. Рэспубліка Харватыя.

32. Чэшская Рэспубліка.

33. Швейцарская Канфедэрацыя.

34. Каралеўства Швецыя.

35. Эстонская Рэспубліка (у тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстонскай Рэспубліцы).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці