Пошук дзелавых партнёраў у ФРГ
Эфектыўнай пляцоўкай для пошуку патэнцыяльных партнёраў у Германіі з’яўляецца бясплатная спецыялізаваная электронная В2В сістэма пастаўшчыкоў тавараў/паслуг «Wer liefert was?» (на нямецкай, англійскай і французскай мовах).
Сістэма дазваляе ажыццяўляць пошук па канкрэтных таварах/паслугах альбо кампаніях. Атрыманыя дадзеныя могуць быць адсартыраваныя з дапамогай фільтра па розных крытэрыях (катэгорыя кампаніі – вытворца, пастаўшчык тавара/паслугі, аптовы гандляр і г.д.).
Падрабязная інфармацыя аб германскіх суб’ектах гаспадарання, у тым ліку аб іх плацежаздольнасці, можа быць атрымана на платнай аснове праз спецыялізаваную кампанію па прадстаўленні крэдытных справаздач «Creditreform».
Важнымі каналамі дзелавой камунікацыі з германскімі партнёрамі з’яўляюцца:
шматлікія галіновыя бізнес-асацыяцыі – кароткі пералік з асноўнай інфармацыяй змешчаны тут;
Усходні камітэт германскай эканомікі, які ажыццяўляе палітыку рэгіянальнага эканамічнага супрацоўніцтва Германіі з 29 краінамі, уключаючы Беларусь;
Германская прамыслова-гандлёвая палата і сетка рэгіянальных прамыслова-гандлёвых палат;
Федэральны саюз малога і сярэдняга бізнесу Германіі.
Кантактныя арганізацыі на тэрыторыі Беларусі: Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь і Нямецка-беларускі эканамічны клуб.