:

Палітычныя адносіны

Першыя афіцыйныя дыпламатычныя кантакты паміж дзвюма краінамі адбыліся ў 1923 годзе.

13 сакавіка 1992 г. у г.Мінску было падпісана Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія аб аднаўленні дыпламатычных адносін. У абедзвюх краінах адкрыты пасольствы. 

З 2012 года функцыянуе таксама Генеральнае консульства Беларусі ў г.Мюнхене.

Дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва налічвае больш як 20 дзеючых міжнародных дагавораў і пагадненняў у розных сферах. 

У 1996 і 1998 гг. адбыліся рабочыя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў ФРГ. 

У лютым 2015 г. г.Мінск наведала Федэральны канцлер ФРГ А.Меркель для ўдзелу ў сустрэчы на вышэйшым узроўні ў «нармандскам фармаце» па пытаннях ўрэгулявання ўкраінскага крызісу. 

У лістападзе 2015 г. адбыўся афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. у ФРГ. 

Беларусь двойчы наведалі Федэральны міністр замежных спраў Германіі Ф.-В.Штайнмаер для ўдзелу ў перамовах па Украіне, а таксама каардынатар Федэральнага ўрада ФРГ па міжграмадскаму супрацоўніцтву з Расіяй, краінамі Цэнтральнай Азіі і «Усходняга партнёрства» Г.Эрлер, які прынёс афіцыйныя прабачэнні ад імя Федэральнага ўрада Германіі беларускаму народу за злачынствы, учыненыя на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны. 

17 лістапада 2017 г. прайшоў рабочы візіт Віцэ-канцлера, Федэральнага міністра замежных спраў ФРГ З.Габрыэля ў Рэспубліку Беларусь. 

29 чэрвеня 2018 г. адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт Федэральнага прэзідэнта ФРГ Ф.-В.Штайнмаера ў Беларусь, у ходзе якога кіраўнік германскай дзяржавы прыняў удзел у адкрыцці другой лініі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», а таксама быў прыняты Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам. 

Знакавым сумесным праектам і міжнароднай падзеяй стала адбыўшаяся 31 кастрычніка — 1 лістапада 2018 г. у г.Мінску сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, у якой прыняў удзел цэлы шэраг уплывовых германскіх палітыкаў.

20-22 кастрычніка 2019 г. прайшоў рабочы візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. ў Германію, падчас якога адбыліся перамовы з Федэральным міністрам замежных спраў ФРГ Х.Маасам. Па выніках візіту дасягнута дамоўленасць аб стварэнні Стратэгічнай кансультатыўнай групы, асноўнай задачай якой была вызначана выпрацоўка перспектыўнага бачання далейшага развіцця адносін дзвюх краін і ідэнтыфікацыя канкрэтных крокаў у прыярытэтных галінах. У 2020 годзе адбыліся два пасяджэнні Стратэгічнай кансультатыўнай групы ў г.Берліне і ў фармаце відэаканферэнцыі. 

Па запрашэнні Германска-беларускай парламенцкай групы ў лістападзе 2018 г. адбыўся першы афіцыйны візіт у ФРГ членаў Рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам ФРГ. У лютым 2020 г. адбыўся зваротны афіцыйны візіт дэлегацыі Германска-Беларускай парламенцкай групы Бундэстага ў Рэспубліку Беларусь. 

Адметную ролю ў беларуска-германскім дыялогу набывае ўзаемадзеянне па пытаннях устойлівага развіцця, дыгіталізацыі і гістарычнай памяці. У пачатку 2018 года адбыўся візіт у ФРГ беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця Шчоткінай М.А. У верасні 2018 г. адбыўся візіт у ФРГ дэлегацыі беларускіх праваахоўных органаў на чале з Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сліжэўскім А.Л. у мэтах вывучэння германскага вопыту ў галіне абароны персанальных дадзеных. У кантэксце рэалізацыі дасягнутай паміж прэзідэнтамі Беларусі і Германіі дамоўленасці ў 2020 годзе створана двухбаковая камісія гісторыкаў.

Важнае месца ў беларуска-германскіх адносінах займае праца па прымірэнні і ўвекавечанні памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны. У гэтым плане асаблівае значэнне мела рэалізацыя сумеснага праекта па стварэнню ў Беларусі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» на месцы аднайменнага лагера смерці як еўрапейскага сімвала памяці ахвяраў злачынстваў нацыянал-сацыялізму. 

Значнай падзеяй для беларуска-германскага дыялога на вышэйшым узроўні стала правядзенне ў лістападзе 2021 года ўпершыню ў гісторыі двухбаковых адносін тэлефонных перагавораў паміж Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам  і Федэральным канцлерам ФРГ А.Меркель. 

13 сакавіка 2022 г. Беларусь і Германія адзначылі 30-годдзе аднаўлення дыпламатычных адносін.

9 красавіка 2023 г. споўнілася 100 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Германіяй.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці