:

Патрабаванні да дакументаў

Пры звароце ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія або ў Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г. Мюнхене па консульска-прававых пытаннях (афармленне пастаяннага жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь, консульскі ўлік, выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, афармленне пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь, рэгістрацыя акта грамазянскага стану, выдача даведкі і інш.) неабходна прытрымлівацца наступных патрабаванняў:

- заявы і анкеты павінны быць запоўнены загадзя. Запаўненне дакументаў падчас прыёму не дапускаецца. Кансультацыі па запаўненню заяваў і анкет праводзяцца па тэлефоне 030 536 359 36;

- усе графы заяваў і анкет павінны быць запоўнены без пропускаў. Калі дадзеныя адсутнічаюць, у графе неабходна пазначыць «не». Дакументы запаўняюцца на той мове, на якой састаўлены бланк (выключэнне – адрас пражывання ў ФРГ запаўняецца на нямецкай мове);

- дакументы, выдадзеныя ў ФРГ, за выключэннем пашпарта, павінны быць засведчаны апастылем. Парадак засвядчэння дакументаў, выдадзеных у іншых дзяржавах, вызначаецца міжнароднымі дагаварамі Рэспублікі Беларусь;

- дакументы, складзеныя на замежнай мове, у тым ліку часткова, павінны быць перакладзены на беларускую або рускую мову;

- перакладаецца ўвесь тэкст арыгінальнага дакумента, перакладчык або заказчык не правамоцны скарачаць перакладаемы тэкст;

- пераклады імёнаў і назваў павінны супадаць ва ўсіх прадстаўленых дакументах (напрыклад, у пашпарце і пасведчанні аб нараджэнні);

- пераклад імёнаў у замежных дакументах павінен адпавядаць напісанню імёнаў у дакументах, выдадзеных у Рэспубліцы Беларусь;

- усе дакументы неабходна прад’яўляць з копіямі ў патрабуемай колькасці. Калі не пададзена іншае, патрабуецца копія ўсіх старонак дакумента, уключна з апастылем і перакладам;

- копіі, у тым ліку пячаткі, штампы і подпісы на дакументах, павінны быть чытэльнымі, адпавядаць якасці арыгінала дакумента;

- пры звароце з заявамі некалькіх членаў сям’і неабходныя копіі павінны прадстаўляцца асобна да кожнай заявы.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці