:

Натарыят

Дыпламатычныя агенты дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь і консульскія службовыя асобы консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь маюць права выконваць у адносінах да грамадзян Рэспублікі Беларусь наступныя натарыяльныя дзеянні:

пасвядчаць завяшчанні;

пасвядчаць згоды, адмовы;

сведчыць вернасць копій дакументаў і выпісаў з дакументаў;  

сведчыць сапраўднасць подпісу на дакументах;

сведчаць вернасць перакладу дакументаў з адной мовы на іншую;

пасвядчаць факт знаходжання грамадзяніна ў жывых;

пасвядчаць факт знаходжання грамадзяніна ў вызначаным месцы; пасвядчаць тоеснасць грамадзяніна з асобай на фотаздымку;

пасвядчаць час прад’яўлення дакументаў;

выдаваць дублікаты натарыяльных дакументаў, экзэмпляры якіх маюцца на захаванні ў дыпламатычных предстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь.

Натарыяльнае пасвядчэнне дагавароў або здзелак, а таксама даверанасцяў грамадзянам Рэспублікі Беларусь не ажыццяўляецца.

Натарыяльныя дзеянні робяцца таксама ў адносінах да замежных грамадзян, у тым ліку грамадзян Германіі. Абмежаванні па відах натарыяльных дзеянняў, якія робяцца ў адносінах да замежных грамадзян, не усталяваны.

Натарыяльныя дзеянні робяцца толькі падчас асабістага звароту заяўніка (па папярэднім запісе).

У Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Берліне папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэл. 030 536 359 36 з 13.30 да 17.30 або па электроннай пошце: germany.consul@mfa.gov.by; у Генеральным консульстве ў Мюнхене – па электроннай пошце: germany.muenchen@mfa.gov.by.

Для грамадзян Рэспублікі Беларусь абавязковым з’яўляецца прад’яўленне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або бияметрычнага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і ідэнтыфікацыйнай карткі, а для замежных грамадзян – замежнага пашпарта (для грамадзян Германіі – Reisepass).

Тэкст дакумента, які афармляецца, складаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на беларускай або рускай мовах.

Раім папярэдне ўзгадніць тэкст з замежнай установай і накіраваць яго на электронную пошту замежнай установы.

Натарыяльнае дзеянне выконваецца пры наяўнасці ўсіх необходных дадзеных і дакументаў, у тым ліку пацвярджэння аплаты консульскага збору, у дзень звароту асобы за выкананнем гэтага дзеяння, калі іншае не усталявана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Пры неабходнасці выканання вялікага аб’ёму працы гэты тэрмін падоўжваецца да трох працоўных дзён.

Консульскія зборы за выкананне натарыяльных дзеянняў

Найменне дакументаў і дзеянняў, за якія спаганяецца консульскі збор

Сума

у еўра

1. Пасведчанне згоды

 50

2. Пасведчанне завяшчанняў

100

3. Сведчанне вернасці копій дакументаў і выпісак з іх

35

4. Сведчанне сапраўднасці подпісу на дакументах, за выключэннем сапраўднасці подпісу перакладчыка (за кожны подпіс)

35

5. Сведчанне сапраўднасці подпісу перакладчыка на перакладах дакументаў

20

6. Сведчанне вернасці перакладу дакумента з адной мовы на іншую (за кожную старонку перакладу)

70

7. Пасведчанне фактаў знаходжання грамадзяніна ў жывых і пэўным месцы, тоеснасці грамадзяніна з асобай, намаляваным на фатаграфіі, часу прад'яўлення дакументаў, перадача заяў юрыдычных і фізічных асоб іншым юрыдычным і фізічным асобам, прыняцце на захоўванне дакументаў

105

8. Пасведчанне даверанасцяў на права карыстання, уладання і распараджэння маёмасцю (акрамя транспартных сродкаў) блізкім сваякам 50
9. Пасведчанне даверанасцяў на права карыстання, уладання і распараджэння маёмасцю (акрамя транспартных сродкаў) іншым асобам 100
10. Пасведчанне іншых даверанасцяў 50

У табліцы пазначаны тарыфы на выкананне самых распаўсюджаных натарыяльных дзеянняў. У выпадку, калі патрабаванае Вам дзеянне не пазначана, просім удакладніць магчымасць яго выканання і кошт у консульскай установе.

Банкаўскія рэквізіты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне:
Botschaft der Republik Belarus
Konto 4094881001
BLZ 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC/SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin

Консульскі збор ў Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Мюнхене прымаецца наяўнымі сродкамі падчас звароту ў Генеральнае консульства.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці