:

Аб выдачы біяметрычных дакументаў

01.09.2021 г.

1 верасня 2021 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб біяметрычных дакументах», у адпаведнасці з якім будзе ажыццяўляцца выдача  ідэнтыфікацыйных (біяметрычных) картак і біяметрычных пашпартоў.

Адначасова Пасольствам Рэспублікі Беларусь у ФРГ у г.Берліне і Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене будзе працягнута ажыццяўленне працэдур па:

- выдачы (абмену) пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
 — абмену пашпарта грамадзяніну, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і выехаў за межы Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання (г.зн. пры наяўнасці ў пашпарце адзнакі аб рэгістрацыі
па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь);
 — аднаразоваму працягненню тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь.

Згодна з Указам стаўкі консульскага збору за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карты складаюць 25 еўра, за выдачу (абмен) біяметрычнага пашпарта грамадзянам, якія не дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, — 40 еўра, iншым грамадзянам — 100 еўра. Неабходна ўлічваць, што атрымаўшы ідэнтыфікацыйную карту, грамадзянін губляе права ў далейшым аформіць небіяметрычны пашпарт дзеючага ўзору. Пасля афармлення ідэнтыфікацыйнай карты можа быць запатрабаваны толькі біяметрычны пашпарт.

Біяметрычны пашпарт можа быць выдадзены толькі пры наяўнасці ідэнтыфікацыйнай карты альбо пры адначасовай падачы дакументаў на афармленне ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта. Грамадзянін можа мець два біяметрычных пашпарты адначасова.

Грамадзянам, якія дакументаваны пашпартамі для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі (серыі РР) і якія стаяць на пастаянным консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у ФРГ у г.Берліне або Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене, выдача ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца ў гэтых замежных установах.

Грамадзянам, якiя не аформiлi пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і дакументаваны пашпартамі «унутранай серыі», выдача ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі па месцы рэгістрацыі па месцы жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Наступны абмен вышэйзгаданых дакументаў можа ажыццяўляцца як замежнымі ўстановамі, так і органамі ўнутраных спраў без прывязкі да месца пастаяннага пражывання грамадзяніна.

Просім таксама прымаць пад увагу, што на пачатковым этапе функцыянавання сістэм па зборы і апрацоўцы біяметрычных і персанальных даных магчымыя пэўныя збоі і нязручнасці тэхнічнага характару (працяглы працэс счытвання біяметрычных даных і г.д.).

Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ у г.Берліне і Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене загадзя дзякуюць за разуменне.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці