:

Аб наведванні выставы ANUGA-2021

11.10.2021 г.

8-9 кастрычніка 2021 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка правёў рабочы візіт у г.Кёльн (федэральная зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія), у рамках якога наведаў найбуйнейшую міжнародную выставу гатовых прадуктаў харчавання і напояў ANUGA-2021.

Кіраўнік замежнай установы прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы, на якой выступілі Федэральны міністр па пытаннях харчавання і сельскай гаспадаркі Германіі Юлія Клёкнер, Міністр па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, сельскай гаспадаркі, аховы прыроды і абароны спажыўцоў Паўночнага Рэйна-Вестфаліі Урсула Хайнен-Эсэр, а таксама кіруючыя прадстаўнікі профільных галіновых аб'яднанняў германскай эканомікі.

У рамках мерапрыемства адбыліся кароткія гутаркі Пасла Беларусі з шэрагам афіцыйных асобаў і прадстаўнікоў нямецкага бізнэсу, у ходзе якіх была акцэнтавана зацікаўленасць беларускага боку ў далейшым развіцці двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Германіяй на федэральным і зямельным узроўнях.

Экспарт прадуктаў харчавання і напояў з Беларусі ў Германію ў 2020 годзе склаў 20,4 млн. дол. ЗША, павялічыўшыся на 5,5% у параўнанні з 2019 годам. За студзень-жнівень 2021 г. аб'ём паставак гэтай прадукцыі вырас да 22,1 млн. дол. ЗША, што на 85,6% больш за паказчык аналагічнага перыяду 2020 года.

Дзяніс Сідарэнка правёў таксама перамовы з беларускімі экспанентамі — удзельнікамі ANUGA-2021. У прыватнасці, ён наведаў стэнд прадстаўленай на выставе беларускай кампаніі «Бурштат». З кіраўніцтвам кампаніі абмеркаваны пытанні магчымага ўзаемадзеяння па прасоўванні беларускай прадукцыі на рынкі Германіі і іншых еўрапейскіх краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці