:

Аб развіцці пабрацімскага дыялогу і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Германіяй

03.12.2021 г.

3 снежня 2021 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у г.Берліне адбылася сустрэча нямецкіх актывістаў пабрацімскага руху і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Германіяй.

Удзел у мерапрыемстве, арганізаваным ва ўзаемадзеянні з Федэральным аб’яднаннем нямецкіх таварыстваў “Захад – Усход”, прынялі каля 30 прадстаўнікоў нямецкіх партнёрскіх арганізацый, якія пацвердзілі зацікаўленасць у прадаўжэнні канструктыўнага пабрацімскага дыялога з Беларуссю.

У рамках сустрэчы адбылася прэзентацыя дзейнасці партнёрскіх арганізацый з нямецкага боку, былі прадметна абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Беларусі і Германіі.

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці