Аб сустрэчы з актывістамі германскай грамадскай ініцыятывы «Сяброўства»
09.10.2023 г.6 кастрычніка 2023 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Германіі прайшла сустрэча з актывістамі германскай грамадскай ініцыятывы “Сяброўства”, прысвечаная пытанням захавання гістарычнай памяці і ўзаемапрымірэння.
З прывітальным словам перад прысутнымі выступіў Пасол Рэспублікі Беларусь у Германіі Дзяніс Сідарэнка, які падкрэсліў важнасць прадаўжэння беларуска-германскага дыялога па тэматыцы Другой сусветнай вайны і гістарычнай адказнасці Германіі перад Беларуссю і беларусамі, у тым ліку ў кантэксце ўзаемапрымірэння. Акцэнтаваў увагу на каласальнай шкодзе, нанесенай Беларусі, беларускім укладзе ў Перамогу над фашызмам, а таксама надыходзячай 80-й гадавіне знішчэння Мінскага гета. Выказаў меркаванне аб тым, што Беларусь у гады Другой сусветнай вайны на сваёй тэрыторыі перажыла фактычна два генацыды — Халакост беларускіх яўрэяў і генацыд беларусаў як кампаненты ўсходніх славян.
Нямецкія ўдзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі ўражаннямі аб паездках у Беларусь у 2023 годзе і наведванні мемарыяльных комплексаў «Хатынь», «Трасцянец», «Дрэмлева». Праінфармавалі аб практычных выніках узаемадзеяння з беларускімі партнёрамі. Прадставілі фота- і відэаматэрыялы аб сваёй дзейнасці.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны перспектывы далейшага супрацоўніцтва і правядзення сумесных мерапрыемстваў у гэтай сферы.