:

Да 140-гадовага юбілею з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

12.12.2022 г.

У кожнага народа ёсць паэты-прарокі, якія сілай свайго таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і нацыянальную самасвядомасць, даючы духоўныя арыенціры не аднаму пакаленню суайчыннікаў

Якуб Колас і Янка Купала з’яўляюцца вядомымі класікамі беларускай літаратуры. Абодва аўтары – адны з найважнейшых прадстаўнікоў адраджэння беларускай культуры пачатку ХХ ст., якія набылі славу і павагу свайму народу і з цягам часу сталі яго сімваламі.

Я.Колас (сапраўднае імя — Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада (22 кастрычніка) 1882 г. у вёсцы Акінчыцы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Памёр 13 жніўня 1956 г.

Народны паэт БССР (1926). Акадэмік АН БССР (1928). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934). Заслужаны дзеяч навук БССР (1944). Старшыня Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру Скончыў народную школу, у 1902 годзе — Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам.

У 1906 годзе выйшла першая публікацыя Я.Коласа — верш «Наш родны край» ў беларускай газеце «Наша доля». Вяршыняй творчасці Я.Коласа з'яўляюцца паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Самым вялікім празаічным творам аўтара лічыцца трылогія «На ростанях». Плённа працаваў і ў жанры перакладу. Адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай прозы.

Я.Купала (сапраўднае імя — Іван Даменікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня (25 чэрвеня) 1882 г. у вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Памёр 28 чэрвеня 1942 г.

Народны паэт БССР (1925). Акадэмік АН БССР (1928). Скончыў народнае вучылішча ў мястэчку Бяларучы. Праходзіў навучанне ў г.Санкт-Пецярбургу на падрыхтоўчых агульнаадукацыйных курсах А.С. Чарняева. Быў студэнтам Маскоўскага гарадскога народнага ўніверсітэта ім. А.Л. Шаняўскага.

Першы верш на беларускай мове «Мая доля» быў апублікаваны ў газеце «Паўночна-Заходні край» у 1904 годзе, а ў 1908 годзе ў Пецярбургу выйшаў першы зборнік вершаў паэта – «Жалейка». Да найбольш вядомых твораў Я.Купалы адносяцца такія паэмы, як «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я», п'есы «Прымакі», «Тутэйшыя», «Паўлінка», «Раскіданае гняздо».

Са жніўня па лістапад 2022 г. на базе Пасольствам ў г.Берліне было арганізавана правядзенне тэматычных гутарак і экспанаванне двух выставачных праектаў – «Янка Купала ў дыялогу культур» і «Чалавек. Эпоха. Час», прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх паэтаў.

У кастрычніку 2022 года сумесна з ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у ФРГ Ф.Косікам для нашых суайчыннікаў і грамадзян Германіі былі адкрыты перасовачныя выстаўкі ў мастацкай галерэі «Kunsthalle Lausitz» у г.Котбусе.

Магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі выстаўкі, а таксама праслухаць тэматычную экскурсію ў рамках экспанавання названых праектаў атрымалі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ФРГ, актывісты партнёрскіх гуманітарных ініцыятыў і проста наведвальнікі консульскага аддзела Пасольства.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці