:

Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі

10.05.2021 г.

8-9 мая 2021 г. супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія прынялі ўдзел у шэрагу памятных мерапрыемстваў з нагоды Дня Перамогі і 76-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе.


8 мая беларускія дыпламаты ўсклалі вянкі ў мемарыяльным комплексе ў Шонхольцэр-Хайдэ, дзе пахавана больш за 13 тысяч савецкіх салдат, а таксама ля памятных манументаў у берлінскім раёне Марцан-Хэлерсдорф (пабрацім Кастрычніцкага раёна г.Мінска) і на месцы былога канцэнтрацыйнага лагера «Ліхтэрфельдэ» (г.Берлін).

На запрашэнне старшыні ландтага Брандэнбурга Ульрыкі Лідтке Пасол Рэспублікі Беларусь у Германіі Дзяніс Сідарэнка прыняў удзел у памятным мерапрыемстве з нагоды 76-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны ў зямельным парламенце, а таксама ўсклаў вянкі і выступіў разам з обербургамістрам г.Патсдама Майкам Шубертам і Паслом Расійскай Федэрацыі ў ФРГ Сяргеем Нячаевым у рамках урачыстай цырымоніі ля помніка загінулым савецкім воінам.

9 мая кіраўнік беларускай замежнай установы сумесна з пасламі краін СНД усклаў вянкі да савецкіх манументаў у мемарыяльных комплексах Трэптаў-парк і Тыргартэн (г.Берлін). У памятных цырымоніях прынялі таксама ўдзел супрацоўнікі замежных дыпламатычных місій і ваенных аташатаў, прадстаўнікі Федэральнага і зямельных урадаў, Бундэстагу, мемарыяльных і грамадскіх арганізацый Германіі.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці