:

Аб памятных мерапрыемствах з нагоды 76-годдзя вызвалення ад фашызму

30.04.2021 г.

З нагоды 76-й гадавіны вызвалення былых нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі ФРГ у красавіку 2021 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія прыняло ўдзел у шэрагу памятных мерапрыемствах і ўскладанні вянкоў да мемарыялаў ушанавання памяці ахвяр фашызму.

У прыватнасці, супрацоўнікамі беларускай дыпмісіі ў ФРГ 12 красавіка 2021 г. былі ўскладзеныя вянкі да мемарыялаў на месцах былых канцэнтрацыйных лагераў «Бухенвальд» і «Мітэльбаў-Дора» (Цюрынгія).

У ходзе памятнай цырымоніі 18 красавіка 2021 г. на савецкіх вайсковых могілках у Берген-Лахайдэ (Ніжняя Саксонія) прадстаўнікі Пасольства ўшанавалі памяць загінулых савецкіх воінаў, звярнуўшыся таксама да прысутных з прывітальным словам.

У рамках удзелу ў памятных мерапрыемствах з нагоды вызвалення канцэнтрацыйных лагераў «Заксэнхаўзэн» і «Равенсбрук» (Брандэнбург) 19 красавіка 2021 г. кіраўніком беларускай дыпмісіі праведзены размовы з кіраўніцтвам шэрагу мемарыяльных комплексаў, у тым ліку з дырэктарам фонду «Брадэнбургскія мемарыялы» А. Дрэколем , у ходзе якіх дасягнуты дамоўленасці аб актывізацыі ўзаемадзеяння і ідэнтыфікацыі новых кааперацыйных праектаў па захаванні гістарычнай памяці.

Сумесна з першым намеснікам старшыні ландтага Саксоніі А. Дамбуа, саксонскім дзяржаўным Міністрам па культуры і турызму Б. Клепш, прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў і дыпламатычнага корпуса 23 красавіка 2021 г. Пасольства прыняло ўдзел ва ўскладанні вянкоў да мемарыяла «Цайтхайн» на месцы былога лагера для ваеннапалонных.

У рамках дадзенага мерапрыемства адбыўся выступ Пасла Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнка, у якім была акцэнтавана трагічнае значэнне Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны для Рэспублікі Беларусь і беларускага народа.

Ваенны аташэ Пасольства Алесь Пашкевіч таксама прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў г.Таргаў (Саксонія) з ускладаннем вянкоў да помніка «Сустрэча на Эльбе», які ўвасабляе сустрэчу войскаў саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі на р.Эльбе 25 красавіка 1945 г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці