:

Аб прэзентацыі СЭЗ «Гроднаінвест» у Германіі

13.12.2021 г.

13 снежня 2021 г. Пасольствам сумесна з Адміністрацыяй Свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест» была арганізавана анлайн-прэзентацыя СЭЗ «Гроднаінвест» для прадстаўнікоў германскіх дзелавых колаў.

Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальным словам, у якім прадставіў інвестыцыйны патэнцыял Беларусі і выказаў зацікаўленасць у нарошчванні ўзаемадзеяння з інвестарамі з ФРГ, у тым ліку па рэалізацыі сумесных праектаў у СЭЗ «Гроднаінвест».

Кіраўнік Адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» Дзмітрый Ражкоў, а таксама супрацоўнікі беларускага прадстаўніцтва германскай кансалтынгавай кампаніі “Schneider Group GmbH ” і кампаніі-рэзідэнта СЭЗ “Belabedding Ltd.” выступілі з прэзентацыямі, прысвечанымі інвестыцыйнаму клімату Беларусі і перавагам працы на беларускім рынку з акцэнтам на магчымасці для інвестараў-рэзідэнтаў СЭЗ «Гроднаінвест» у сферах прамысловасці і лагістыкі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці