Аб сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Германіі
21.02.2025 г.20 лютага 2025 г. у Пасольстве Беларусі была арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Германіі, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Падчас мерапрыемства гасцям дыпмісіі была прадстаўлена тэматычная прэзентацыя аб фармаванні і развіцці беларускай мовы, яе асаблівасцях, аб германізмах у беларускай мове.
У рамках зацікаўленай гутаркі былі падрабязна абмеркаваны актуальныя напрамкі палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, перспектывы развіцця супрацоўніцтва з патрыятычнымі аб'яднаннямі беларускай дыяспары ў Германіі, уключаючы ўдзел у тэматычных мерапрыемствах у Беларусі і ў ФРГ. Асобна разгледжаны магчымыя сумесныя мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Перад сустрэчай у Пасольстве яе ўдзельнікі, уключаючы кіраўніка і супрацоўнікаў замежнай установы, усклалі кветкі да манумента савецкім воінам у берлінскім мемарыяльным комплексе Трэптаў-парк.