:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ ФРГ з Днём германскага адзінства

03.10.2024 г.

Паважаныя сябры,

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды нацыянальнага свята – Дня германскага адзінства.

Беларусы вельмі добра ведаюць сапраўднае значэнне гэтага паняцця. Амаль два дзесяцігоддзі наш народ быў падзелены штучнымі межамі, што не спрыяла нармальным адносінам, развіццю краіны і не давала ніякіх перспектыў. Потым яшчэ большы ўрон нанесла Другая сусветная вайна, якая забрала кожнага трэцяга жыхара. Гэтыя жахлівыя факты не павінны забываць ні беларусы, ні немцы.

Нам вельмі часта даводзіцца чуць, што нельга ўнесці карэктывы ў ход гісторыі. Але мы з’яўляемся не проста сведкамі сучасных падзей, а маем уплыў на іх і можам змяніць негатыўныя сцэнарыі развіцця.

Сённяшняе пакаленне беларусаў і немцаў мае шмат агульнага і разумее адзін аднаго куды лепш, чым стагоддзе таму. Назапашаны бясцэнны вопыт кантактаў у самых разнастайных галінах. Мінск іх беражліва захоўвае нягледзячы ні на што. Дзверы нашага дома заўсёды адчынены для гасцей з Германіі і іншых краін, для ўсіх людзей добрай волі, якія прыходзяць да нас з чыстым сэрцам і жадаюць дабра.

Веру, вельмі хутка да каштоўнасці адзінства, што так цяжка нам далося, дабавяцца згода і паразуменне.

Сардэчна запрашаем вас у Беларусь!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці