Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах
11.05.2022 г.У красавіку-маі 2022 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і Генеральнае консульства ў г.Мюнхене прынялі ўдзел у шэрагу памятных мерапрыемстваў з нагоды 77-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны ў Еўропе.
У Дзень Перамогі 9 мая Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія Дзяніс Сідарэнка і супрацоўнікі Пасольства ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі вянкі да манументаў савецкім воінам у мемарыяльных комплексах Трэптаў-парк і Тыргартэн (г.Берлін). Ва ўрачыстых цырымоніях прынялі ўдзел шэраг паслоў краін СНД, супрацоўнікі ваенных аташатаў, прадстаўнікі СМІ і грамадскіх арганізацый Германіі, а таксама суайчыннікі.
Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене Кірыл Драгун 9 мая прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да мемарыяла на Паўднёвых могілках г.Нюрнберга (федэральная зямля Баварыя).
Напярэдадні прадстаўнікі беларускай дыпламатычнай місіі ў ФРГ усклалі вянкі на савецкім мемарыяльным комплексе ў Шонхольцэр-Хайдэ (раён Панкаў, г.Берлін) і на савецкіх могілках у г.Залах (федэральная зямля Бадэн-Вюртэмберг).
З нагоды 77-й гадавіны вызвалення былых канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі ФРГ вянкі ад імя Пасольства ў памяць аб ахвярах і вязнях, у тым ліку з Беларусі, былі ўскладзены таксама ў мемарыяльных комплексах «Бухенвальд», «Мітэльбау-Дора», «Заксэнхаўзен» і «Равенсбрук».
16 красавіка ваенны аташэ Пасольства прыняў удзел у памятнай цырымоніі на мемарыяле «Зеелаўскія вышыні» (федэральная зямля Брандэнбург).
25 красавіка прадстаўнікі беларускай дыпмісіі таксама ўсклалі вянок да помніка «Сустрэча на Эльбе», які ўвасабляе сустрэчу войскаў саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі на р.Эльбе ў г.Таргаў (федэральная зямля Саксонія).