:

Аб другой тэлефоннай размове Прэзідэнта Беларусі А.Лукашэнкі з в.а. Федэральнага канцлера Германіі А.Меркель

17.11.2021 г.

17 лістапада 2021 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і в.а. Федэральнага канцлера Германіі Ангела Меркель абмеркавалі падчас тэлефоннай размовы сітуацыю на мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза.

Бакі прыйшлі да пэўнага разумення, як дзейнічаць далей у вырашэнні існуючых пытанняў. Дамовіліся аб тым, што праблема ў цэлым выносіцца на ўзровень Беларусі і ЕС, пры гэтым адпаведныя службовыя асобы, якія будуць вызначаны ад абодвух бакоў, неадкладна ўступяць у перамовы з мэтай вырашэння існуючых праблем. У гэтым жа кантэксце будзе вырашацца пажаданне бежанцаў патрапіць у Германію.

У размове з в.а. канцлера Германіі да Прэзідэнта Беларусі была таксама даведзена просьба старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен аб абавязковым удзеле ў працэсе міжнародных арганізацый, што займаюцца праблематыкай бежанцаў і мігрантаў, якія ўжо актыўна супрацоўнічаюць з беларускім бокам.

Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель дамовіліся аб прадаўжэнні кантактаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці