:

VII Усебеларускі народны сход

24.04.2024 г.

24-25 красавіка 2024 г. у г.Мінску адбываецца VII Усебеларускі народны сход. Гэта першае пасяджэнне форуму ў новай якасці, зафіксаванай у абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асаблівасцю новага статусу Усебеларускага народнага сходу з'яўляецца тое, што цяпер гэты орган будзе праводзіць пасяджэнні не раз у пяць гадоў, як раней, а не радзей за адзін раз у год. Тэрмін паўнамоцтваў органа складае пяць гадоў.

Усебеларускі народны сход праводзіцца ў Беларусі з 1996 года. Сёння гэта вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду. 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе падрыхтоўкі форуму неаднаразова падкрэсліваў яго асаблівае значэнне і статус адпаведна абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Усебеларускі народны сход мае права зацвярджаць асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі; зацвярджаць праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь; заслухоўваць Прэм'ер-міністра аб выкананні праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Усебеларускі народны сход мае права заканадаўчай ініцыятывы.

Рашэнні Усебеларускага народнага сходу з'яўляюцца абавязковымі для выканання і могуць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржаўных органаў і службовых асоб, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі, за выключэннем актаў судовых органаў.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці