:

Адкрыццё выставы Віктара Альшэўскага ў г.Котбус

13.09.2023 г.

8 верасня 2023 г. у г.Котбусе (федэральная зямля Брандэнбург) у мастацкай галерэі «Kunsthalle Lausitz» пры падтрымцы ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у ФРГ Франка Косіка адбылося адкрыццё выставы знакамітага беларускага мастака і заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Віктара Альшэўскага «Імгненне вечнасці». 

У вернісажы прынялі ўдзел шматлікія грамадзяне г.Котбуса і беларускія суайчыннікі. З прывітальным словам у рамках мерапрыемства выступіў Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія Дзяніс Сідарэнка.


На выстаўцы прадстаўлена больш за 20 жывапісных твораў мастака, якія па праве займаюць пачэснае месца ў скарбніцы беларускага выяўленчага мастацтва і даюць яму магчымасць заявіць аб сабе як аб своеасаблівай з'яве ў еўрапейскай культуры. 

Азнаёміцца з экспанатамі выстаўкі, а таксама праслухаць тэматычную экскурсію ў рамках названага праекта могуць усе жадаючыя штотыдзень з чацвярга па пятніцу з 14.00 да 19.00 у мастацкай галерэі «Kunsthalle Lausitz» у г.Котбусе.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці