Аб сустрэчы ўдзельнікаў пабрацімскага руху
09.12.2013 г.6 снежня 2013 г. у Пасольстве Беларусі ў ФРГ адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў германскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія сувязі з беларускімі гарадамі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 30 чалавек з 14 гарадоў Германіі, якія прадстаўлялі гарадскія адміністрацыі і парламенты, таварыствы дружбы і іншыя грамадскія арганізацыі.
З прывітальным словам выступілі Пасол Беларусі ў ФРГ Андрэй Гіро, рэферэнт па Беларусі ў МЗС Германіі Маціас Рот, старшыня прэзідыуму фонда “Сустрэчы Захад-Усход” Хельмут Домке, старшыня Федэральнага аб’яднання таварыстваў “Захад-Усход” Петэр Франке.
Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства ФРГ пацвердзіў, што германскі ўрад вітае развіццё двухбаковых кантактаў з Беларуссю на камунальным узроўні, уключаючы запланаваную на красавік 2014 г. 8-ю сустрэчу гарадоў-пабрацімаў Беларусі і ФРГ у Франкфурце-на-Одэры, і абяцаў падтрымку з боку Пасольства Германіі ў Беларусі ў пытанні выдачы віз беларускім удзельнікам гэтай сустрэчы.
Прысутныя абмяняліся інфармацыяй аб выніках працы па лініі пабрацімскіх сувязей у 2013 годзе і планах на наступны год, вопытам рэалізацыі канкрэтных праектаў у галінах адукацыі, культуры, турызму, сацыяльнай дапамогі, закранулі шэраг праблемных пытанняў, у тым ліку недастатковы ахоп моладзі, адносна слабую камунікацыю паміж германскімі гарадамі-пабрацімамі, матэрыяльныя цяжкасці асобных гарадоў і грамадскіх ініцыятыў.
Прадстаўніца Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра азнаёміла актывістаў пабрацімскага руху з магчымасцямі фінансавання праектаў у рамках Праграммы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада ФРГ.
Удзельнікі сустрэчы пацвердзілі зацікаўленасць у правядзенні 8-й канферэнцыі гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Германіі ў красавіку 2014 г., абмеркавалі праект праграмы і парадак вырашэння арганізацыйных пытанняў, дамовіліся аб далейшых сумесных дзеяннях.
Падчас сустрэчы была арганізавана прэзентацыя выставак беларускага сучаснага мастацтва, якія знаходзяцца на гэты момант у распараджэнні дыпмісіі – фотавыстаўкі В.Малышчыца “Беларусь у абдымках зорак”, твораў мастака Д.Сурыновіча і выстаўкі габеленаў “Узорны спеў”, падрыхтаванай секцыяй мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў.
Удзельнікам сустрэчы былі прапанаваны шматлікія інфармацыйныя матэрыялы пра турыстычны і культурны патэнцыял Беларусі, чэмпіянат свету па хакеі – 2014.