Аб працоўнай паездцы Пасла Беларусі ў ФРГ у г.Лейпцыг
27.02.2015 г.24 лютага 2015 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ А.У. Гіро наведаў г. Лейпцыг дзеля ўдзелу ў Міжнародным кааперацыйным форуме, прысвечаным супрацоўніцтву з краінамі СНД, у тым ліку з Беларуссю.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 70 прадстаўнікоў германскіх фірм і банкаў, а таксама дзяржаўных і бізнес-структур федэральнай зямлі Саксонія.
Кіраўнік беларускай дыпмісіі выступіў перад аўдыторыяй з прэзентацыяй «Беларусь — перспектыўны эканамічны партнёр», у рамках якой асноўны акцэнт быў зроблены на магчымасцях інвестыцыйнага ўзаемадзеяння і прамысловай кааперацыі.
Адбыліся перамовы з дырэктарам Дэпартамента садзейнічання эканоміцы Саксоніі П.Нотнагелем і кіраўніком прадстаўніцтва саксонскай эканомікі ў Расіі М.Ліблем па пытаннях падрыхтоўкі паездкі дэлегацыі саксонскіх дзелавых колаў у Беларусь у 2015 годзе.
Пасол Беларусі агледзеў стэнд холдынга «Беларуская металургічная кампанія» у рамках выстаўкі «Z und Intec» і правёў сустрэчу з кіраўніцтвам кампаніі і яе суб'екта ТПС у ФРГ фірмы «Белашталь», на якой абмеркаваны магчымасці нарошчвання экспарту беларускай металапрадукцыі і прыцягнення германскіх інвестыцый пад перспектыўныя інвестпраекты холдынга.