:

Характарыстыка рынку і знешняга гандлю ФРГ

Эканамічнае становішча Германіі па выніках 2019 года: ВУП – 3 329 млрд. еўра (-5%), ВУП на душу насельніцтва – 40 тыс. еўра, дзяржаўны доўг – 71,2% ВУП, інфляцыя – 0,6% , экспарт тавараў – 1 184,7 млрд. еўра, імпарт тавараў – 996,8 млрд. еўра, знешнегандлёвае сальда +187,9 млрд. еўра.

Па выніках 2020 года ФРГ захавала статус найбольш моцнай эканомікі Еўрасаюза, доля якой у ВУП «еўразоны» складае 30%, у ВУП ЕС-27 – 25%.

Германія з’яўляецца постіндустрыяльнай краінай, дзе аснову эканомікі складае сфера паслуг – 70,4% (інфармацыйна-тэлекамунікацыйныя, фінансавыя, страхавыя паслугі, біятэхналогіі, тэхналогіі па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі і экалагічна чыстыя тэхналогіі). Рэальны сектар эканомікі (аўтамабілебудаванне, электрапрамысловасць, машынабудаванне, хімічная прамысловасць) займае 22,9%, будаўніцтва – 6%, сельская, лясная гаспадарка і рыбалоўства – 0,7%.

Як экспартна-арыентаваная дзяржава ФРГ у значнай ступені інтэгравана ў глабальныя ланцужкі стварэння дабаўленай вартасці: знешнегандлёвая квота складае больш за 65%.

Унутраны рынак Германіі характарызуецца наступнымі асаблівасцямі:

  • канкурэнтнае асяроддзе і плацежаздольны попыт;
  • наяўнасць тарыфных і нетарыфных бар’ераў у рамках унутранага рынку ЕС;
  • перавага нямецкіх/еўрапейскіх вытворцаў у цанавой канкурэнцыі ў міжнародным параўнанні на фоне адсутнасці бар’ераў для перамяшчэння прадукцыі, якая вырабляецца ў рамках Еўрапейскага адзінага рынку;
  • гістарычна больш магутны эканамічны патэнцыял заходніх рэгіёнаў Германіі ў параўнанні з усходнімі.

«Рухавіком» эканомікі ФРГ з’яўляюцца малыя і сярэднія прадпрыемствы, а таксама больш буйныя прыватныя сямейныя прадпрыемствы, якія складаюць да 99% усіх суб’ектаў гаспадарання і забяспечваюць больш за палову дабаўленай вартасці і працоўных месцаў.

Сярод 2700 сусветных «схаваных чэмпіёнаў» (кампаній, якія займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў розных галінах) каля паловы прыпадае на германскія МСП.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці