:

Статыстычныя дадзеныя

У 2019 годзе Германія захавала свае пазіцыі ў якасці трэцяга па велічыні імпарцёра ў свеце (пасля ЗША і Кітая).

Доля ў сусветным гандлі (экспарт і імпарт тавараў у доларах ЗША) трохі знізілася (на 0,1%) ў параўнанні з папярэднім годам да 7,1% (Кітай – 12,0%, ЗША – 11,0%).

Больш як пятая частка ўнутранага канчатковага попыту на тавары і паслугі задавальняецца за кошт імпарту. Пры гэтым доля імпарту ў нямецкім экспарце складае 39,2%.

Самым важным гандлёвым (тавары) рэгіёнам для Германіі у 2019 годзе традыцыйна засталася Еўропа: 68,2% экспарту і 67,8% імпарту. Пры гэтым доля экспарту ў краіны ЕС-28 зменшылася да 58,5%, для імпарту доля засталася нязменнай на ўзроўні 57,2%.

З улікам паглыблення інтэграцыі краін БРІКС у сусветную эканоміку расце іх значэнне ў якасці гандлёвых партнёраў Германіі: з 2000 па 2019 год доля нямецкага імпарту павялічылася да 15,1% (2000 г. – 8,0%).

Асноўныя артыкулы імпарту ў 2019 годзе: аўтамабілі і запчасткі да іх (11,5%), абсталяванне для апрацоўкі дадзеных (10,7%), станкі (7,9%), прадукцыя хімічнай прамысловасці (7,8%), электраабсталяванне (6%), нафта і прыродны газ (5,7%), фармацэўтычныя тавары (5,3%), металы і вырабы з іх (5,1%), харчовыя прадукты і корм (4,5%), іншыя транспартныя сродкі (3,5%).

Афіцыйны партал Федэральнага статыстычнага ведамства Германіі дае тэхнічныя магчымасці атрымаць дадзеныя па знешнегандлёвай дзейнасці ФРГ да 8 знаку кода ТН ЗЭД і ў разрэзе асобных федэральных зямель (група табліц «знешні гандаль» адпавядае лічбаваму коду «51000» у акне пошуку «Code-Auswahl»).

Па выніках 2020 года найбольш буйнымі (за выключэннем сырой нафты) таварнымі пазіцыямі экспарту з Беларусі ў Германію сталі: мэбля іншая і яе часткі – 66,3 млн. дол. (код ТН ЗЭД ЕАЭС 9403), лесаматэрыялы прадольна-распілаваныя – 55,7 млн. дол. (4407), правады ізаляваныя, кабелі – 31,8 млн. дол. (8544), дрот з нелегіраванай сталі – 28,5 млн. дол. (7217), шыны – 27,7 млн. дол. (4011), пруткі з нелегіраванай сталі гарачакачаныя іншыя – 24,6 млн. дол. (7214), тара з драўніны – 23,1 млн. дол. (4415), мэбля для сядзення і яе часткі – 22,8 млн. дол. (9401), скручаны дрот з чорных металаў без электрычнай ізаляцыі – 14,2 млн. дол. (7312), драўніна паліўная – 12,3 млн. дол. (4401), пруткі з легаванай сталі іншыя – 11,7 млн. дол. (7228), шкловалакно – 10,1 млн. дол. (7019).

Важным напрамкам эканамічнага ўзаемадзеяння з’яўляецца сфера паслуг, дзе забяспечваецца ўстойлівае станоўчае сальда для Беларусі.

У 2020 годзе экспарт паслуг вырас на 11,9% да 490 млн. дол., імпарт – на 3,1% да 150,2 млн. дол. Станоўчае сальда склалася ў памеры 335,1 млн. дол.

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці