Умовы доступу замежных тавараў на рынак Германіі
Мытнае заканадаўства Германіі ў значнай ступені сінхранізавана з абавязацельствамi, што вынiкаюць з членства краіны ў ЕС і СГА.
Падрабязнае апісанне працэдуры знешнегандлёвай здзелкі ў дачыненні да канкрэтнага тавару выкладзена на інтэрнет-сайце «Access2Markets».
На сайце Еўрапейскай камісіі даступны Інтэграваны тарыф ЕС TARIC – інфармацыя пра адзіны мытны тарыф, які ўжываецца ў дачыненні да імпартуемых/экспартуемых з трэціх краін тавараў, а таксама пра абмежавальныя меры ў рамках камерцыйнага і сельскагаспадарчага заканадаўства.
У ФРГ дзейнічаюць стандартная стаўка падатка на дабаўленую вартасць – 19%, паніжаная – 7% і нулявая. На інтэрнет-сайце Еўрапейскай камісіі ў секцыі «Падаткаабкладанне» размешчана інфармацыя аб падатковых рэжымах краін, парадку выплаты, стаўках, уключаючы ПДВ і акцызы.
Падрабязная інфармацыя аб працэдуры імпарту тавараў у Германію і адпаведных мытных рэжымах на нямецкай і англійскай мовах ёсць на сайце Федэральнай мытнай службы, у тым ліку з апісаннем існуючых забарон і абмежаванняў, а таксама ліцэнзуемых імпартных аперацый.
Тэхнічнае рэгуляванне знешняга гандлю ў ФРГ рэгламентавана заканадаўствам ЕС і прадстаўлена стандартызацыяй прадукцыі, а таксама шэрагам патрабаванняў да маркіроўкі і ўпакоўкі тавараў.
Упаўнаважаным органам у сферы стандартызацыі прадукцыі на нацыянальным узроўні з’яўляецца Нямецкі інстытут па стандартызацыі, у рамках ЕС – Еўрапейскі камітэт па стандартызацыі.