:

Экспартнае фінансаванне

Дзеючая ў Беларусі сістэма падтрымкі экспарту накіравана на забеспячэнне суб’ектам знешняга гандлю максімальна камфортных умоваў для асваення замежных рынкаў і прапануе цэлы шэраг фінансавых і арганізацыйных інструментаў.

Нарматыўна-прававая база:

  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534 «Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)» – з улікам змяненняў, прадугледжаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2021 г. № 39;
     
  • Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 красавіка 2016 г. № 279 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку давання адкрытым акцыянерным таварыствам «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» экспартных крэдытаў арганізацыям, якія не з’яўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, і пераліку тавараў, на набыццё якіх даюцца экспартныя крэдыты».

Экспартнае крэдытаванне

ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» забяспечвае фінансавую падтрымку беларускага экспарту ў выглядзе экспартных крэдытаў па ўстаноўленай працэдуры і ў дачыненні да зацверджанага пераліку тавараў.

Страхаванне экспартных рызыкаў

Выключнае права на правядзенне страхавання экспартных рызыкаў з падтрымкай дзяржавы належыць Рэспубліцы Беларусь і ажыццяўляецца ад яе імя БДУПЭІС «Белэксімгарант».

Факторынг

Факторынг з’яўляецца інструментам фінансавання рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь (крэдытораў) банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі (фактарамі) пад уступку грашовага патрабавання пры рэалізацыі экспартных кантрактаў з узнагароджаннем у форме дысконту і/або іншых формах, вызначаных дагаворам факторынгу.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці