:

Пошук дзелавых партнёраў і прапрацоўка каналаў экспарту

Інфармацыйна-даведачныя рэсурсы

Эфектыўнай пляцоўкай для пошуку вытворцамі патэнцыяльных партнёраў у Германіі з’яўляецца бясплатная спецыялізаваная электронная В2В сістэма пастаўшчыкоў тавараў/паслуг «Wer liefert was?» (на англійскай, нямецкай і французскай мовах).

Сістэма дазваляе ажыццяўляць пошук па канкрэтных таварах/паслугах альбо кампаніях. Атрыманыя дадзеныя могуць быць адсартыраваныя з дапамогай фільтра па розных крытэрыях (катэгорыя кампаніі – вытворца, пастаўшчык тавара/паслугі, аптовы гандляр; памер прадпрыемства і г.д.).

Разгорнутая інфармацыя аб германскіх суб’ектах гаспадарання, у тым ліку аб іх плацежаздольнасці, можа быць атрымана на платнай аснове праз спецыялізаваную кампанію па прадстаўленні крэдытных справаздач «Creditreform».

Спецыялізаваныя арганізацыі

Важнымі каналамі дзелавой камунікацыі з германскімі партнёрамі з’яўляюцца:

Міжнародныя выстаўкі

Германія з’яўляецца адным з сусветных лідараў па колькасці штогадовых міжнародных выставачна-кірмашовых мерапрыемстваў і кангрэсаў. Дадзеныя пляцоўкі эфектыўныя не толькі для прэзентацыі прадукцыі/паслуг прадпрыемстваў-удзельнікаў шырокай публіцы, але і для ўсталявання кантактаў з замежнымі партнёрамі. Крыніцай актуальнай інфармацыі аб выстаўках на тэрыторыі Германіі, уключаючы магчымасць пашыранага пошуку па тэматыцы, тэрмінах, арганізатарах і г.д., служыць сайт Камітэта нямецкай эканомікі па выстаўках і кірмашах (AUMA).

З беларускага боку каардынатарам арганізацыі нацыянальных экспазіцый за мяжой з’яўляецца ВУП «Белінтэрэкспа».

Анлайн-платформы

З развіццём сістэм электроннай камерцыі вялікую папулярнасць у Германіі набылі гандлёвыя анлайн-платформы, якія збіраюць прапановы ад шырокага кола пастаўшчыкоў (хатняя электроніка, вопратка і аксэсуары, канцылярскія прылады, прадметы інтэр’еру і г.д.). Сярод найбуйнейшых на германскім рынку: «Amazon», «Otto», «Zalando», «MediaMarkt» і іншыя.

Важным інструментам прасоўвання экспарту беларускіх тавараў у Германію з’яўляюцца таксама электронныя пляцоўкі Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Акрамя таго, існуе магчымасць дзелавой камунікацыі з еўрапейскімі кампаніямі і прасоўвання камерцыйных прапановаў на рынку ЕС праз платформу Enterprise Europe Network. Гл. больш падрабязную інфармацыю аб умавах работы з платформай.

Пастаўкі ў рамках дзяржаўных закупак

Для замежных прадпрыемстваў-экспарцёраў існуе магчымасць паставак прадукцыі ў ФРГ у рамках тэндэраў, звесткі аб якіх публікуюцца на профільным інтэрнет-партале. Акрамя таго, на афіцыяльным сайце дзяржаўных закупак Рэспублікі Беларусь размешчана даведачная інфармацыя аб правядзенні тэндэраў за мяжой, у тым ліку аб адзіным еўрапейскім партале па тэндэрах у краінах-членах ЕС (на англійскай мове).

Двухбаковыя дзелавыя мерапрыемствы

У сферы беларуска-германскага супрацоўніцтва дзейнічае цэлы шэраг механізмаў дыялогу з удзелам дзелавых колаў абедзвюх краін: Беларуска-германская рабочая група па гандлі і інвестыцыях, Беларуска-германскі няўрадавы савет дзелавога супрацоўніцтва, Дзелавы савет «Беларусь – Саксонія», Беларуска-германскі эканамічны форум на базе Вышэйшай школы прыкладных навук г.Мітвайда (ФРГ), рэгулярныя семінары і прэзентацыі па лініі Парка высокіх тэхналогій, індустрыяльнага парка «Вялікі камень», беларускіх СЭЗ, а таксама іншыя мерапрыемствы, вебінары і візіты бізнес-колаў, якія арганізуюцца ў тым ліку ў супрацоўніцтве з рэгіянальнымі ГПП Германіі.

Праграмы прафесіянальнага абмену

З 2006 года рэалізуецца Праграма павышэння кваліфікацыі кіраўнічых кадраў беларусках эканомікі, каардынатарамі якой выступаюць Інстытут бізнесу БДУ і Германскае таварыства міжнароднага супрацоўніцтва (GIZ). У рамках праграмы менеджэры беларускіх прадпрыемстваў атрымліваюць магчымасць набыць новыя кампетэнцыі, уменні і досвед узаемадзеяння з нямецкімі кампаніямі.

На аснове двухбаковых дамоўленасцей таксама рэгулярна арганізуюцца стажыроўкі беларускіх спецыялістаў аграрнага сектару ў Германіі, у прыватнасці праз праграму «APOLLO».

Устанаўленне дзелавых кантактаў, узаемадзеянне з Пасольствам

Важнымі перадумовамі для паспяховай дзелавой камунікацыі з германскімі партнёрамі з’яўляюцца папярэдняя прапрацоўка камерцыйных ініцыятыў, вывучэнне мэтавага рынку і ўдасканаленне адпаведнага маркетынга, выкананне стандартаў дзелавых зносін, уключаючы моўны фактар (нямецкая, англійская, руская мовы – зыходзячы з гатоўнасці замежнага партнёра).

Па пазначаных і іншых пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем беларускага экспарту ў Германію, Вы можаце звяртацца ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ:

Адрас: Am Treptower Park 32, 12435 Berlin
Тэл.: +49 30 536 359 17, +49 30 536 359 49
Факс: +49 30 536 359 23
Email: germany@mfa.gov.by

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці