Гандлёва-эканамічныя зносіны
Двухбаковы гандаль паміж Беларуссю і Германіяй у 2024 годзе прадэманстраваў тэндэнцыю да зніжэння ў параўнанні з 2023 годам. З прычыны ўвядзення парушаючых міжнароднае права абмежавальных мер ЕС і распаўсюджанай у ФРГ практыкі іх пашыральнага тлумачэння, заставаліся заблакіраванымі пастаўкі на германскі рынак найбольш запатрабаваных раней, сістэмаўтваральных груп беларускіх тавараў, яшчэ больш ускладніліся лагістыка транспарціроўкі непадсанкцыйнай прадукцыі і адпаведныя фінансавыя разлікі.
Нягледзячы на гэтыя абставіны, Германія па-ранейшаму ўваходзіць у топ-5 гандлёва-эканамічных партнёраў Рэспублікі Беларусь.