Парадак накіравання дакументаў па пошце
Дакументы па пошце прымаюцца толькі Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія ў Берліне. У Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Мюнхене дакументы падаюцца заяўнікамі асабіста.
Прымаючы рашэнне накіраваць дакументы ў Пасольства, а таксама атрымаць іх з Пасольства па пошце заяўнік згаджаецца з наступным:
1. Паштовая адпраўка ажыццяўляецца з улікам усёй магчымай рызыкі, звязанай з працай паштовых службаў Германіі.
2. Пасольства не нясе адказнасці за працу паштовых службаў і своечасовасць паступлення і зваротнай дастаўкі паштовых адпраўленняў. Па ўсіх пытаннях неабходна звяртацца ў адпаведныя паштовыя службы.
3. Апрацоўка запытаў, якія накіроўваюцца па пошце, пачынаецца толькі пасля паступленння поўнага камплекта неабходных дакументаў (дасылкі ўсіх патрабуемых дакументаў). Час на перасылку карэспандэнцыі не ўваходзіць у вызначаны тэрмін выканання консульскага дзеяння.
4. Не адпавядаючыя ўсталяваным патрабаванням запыты (незапаўненне адпаведным чынам анкет, адсутнасць абавязковых дакументаў і іх копій, фотаздымкаў і г.д.) звяртаюцца заяўніку без разгляду. У абавязкі консульскай службы не ўваходзіць папярэдняе паведамленне аб звароце такіх запытаў.
Для зваротнай адпраўкі дакументаў з Пасольства ў Берліне заяўнік аплочвае на рахунак Пасольства 6 еўра.
Звяртаем увагу, што пададзены кошт зваротнай адпраўкі (6 еўра) дзейнічае пры накіраванні дакументаў па Германіі. Адпраўка дакументаў у іншыя краіны, напрыклад, у Данію, каштуе ад 17 еўра. Просім дадаткова удакладняць у Пасольстве кошт зваротнага адпраўлення за межы Германіі.
Укладаць зваротны канверт не патрэбна.
Калі накіроўваюццца разам дакументы дзвюх і болей асоб, паштовае адпраўленне аплочваецца толькі адзін раз (напрыклад, пры адпраўленні разам дакументаў на візу трох асоб, за зваротнае паштовае адпраўленне аплочваецца 6 еўра на ўсіх, а не на кожнага).
Аплата за паштовыя выдаткі можа быць аб’яднана з аплатай за выкананне консульскага дзеяння (напрыклад, у выпадку запыту аб афармленні візы адным грашовым пералікам можа быць аплочана 41 еўра: 35 еўра за выдачу візы + 6 еўра за паштовыя выдаткі).
Калі накіраваная з Пасольства паштовая карэспандэнцыя звяртаецца ў Пасольства як неатрыманая (атрымальнік адсутнічаў па месцы пражывання падчас дастаўкі або не забраў адпраўленне з паштовага офіса адпаведна паштоваму паведамленню), атрымальнік дадаткова аплочвае 10 еўра за паўторную адпраўку дакументаў.
Зваротная адпраўка дакументаў з Пасольства заяўніку ажыццяўляецца паштовай службай DHL Paket з забеспячэннем адсочвання перасылкі («Sendungsverfolgung»). Іншыя варыянты зваротнай адпраўкі дакументаў Пасольствам не выкарыстоўваюцца.
Да камплекта дакументаў неабходна дадаць асобны ліст з наданнем наступнай інфармацыі:
— нумар мабільнага тэлефона і адрас электроннай пошты заяўніка (на Ваш адрас электронной пошты будуць накіроўвацца паведамленні DHL аб маршруце следвання паштовага адпраўлення з Пасольства на Ваш адрас для адсочвання перасылкі);
— паштовы адрас для зваротнага атрымання дакументаў, напісаны друкаванымі літарамі/лічбамі.