Аб мерапрыемстах з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
09.07.2026 г.2 ліпеня 2026 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Германіі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 82-й гадавіне вызвалення Мінска ад нацысцкіх захопнікаў.
Перад пачаткам мерапрыемства каля савецкага мемарыяла у Трэптаў-парку былі ўскладзены вянкі і кветкі. У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольства, беларскай дыяспары і нямецкай грамадскасці.
У сваім звароце да гасцей Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Германіі Канстанцін Чыжык падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай праўды пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і непрымальнасць перапісвання гісторыі ў адпаведнасці з сучаснай палітычнай кан'юнктурай.
Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя кніг, прысвечаных асноўным вехам у гісторыі беларускай дзяржавы і дасягненням Рэспублікі Беларусь. Новае чатырохтомнае выданне адлюстроўвае не толькі падзеі мінулага, але і ўсё, чым краіна ганарыцца сёння.
Святочны канцэрт склаў важную частку праграмы. Гасцям была прадстаўлена падборка музычных твораў, некаторыя з якіх непасрэдна звязаны з Рэспублікай Беларусь.