:

Рабочая сустрэча актывістаў пабрацімскага руху

02.12.2025 г.

28 лістапада 2025 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія адбылася традыцыйная рабочая сустрэча нямецкіх актывістаў пабрацімскага руху і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Германіяй. Удзел у мерапрыемстве прынялі больш за 30 прадстаўнікоў нямецкіх партнёрскіх арганізацый. 

У рамках сустрэчы адбыўся зацікаўлены абмен думкамі адносна актуальнага ўзаемадзеяння і перспектыў развіцця пабрацімскага супрацоўніцтва. 

Перад удзельнікамі сустрэчы выступіў Часовы павераны ў справах Беларусі ў Германіі Канстанцін Чыжык, які акцэнтаваў важнасць прадаўжэння двухбаковых кантактаў і ўзаемадзеяння па лініі гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Германіі, а таксама праінфармаваў аб бягучым стане беларуска-германскіх двухбаковых адносін. 

Таксама гасцям быў прадэманстраваны дакументальны фільм РУП “Беларусьфільм” “Лагера смерці”.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці