:

Вяртанне культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі

21.02.2023 г.

У лютым 2023 г. пры садзейнічанні Пасольства ў г.Берліне ў Рэспубліку Беларусь вярнуліся два ўнікальныя кніжныя выданні, якія з'яўляюцца часткай культурна-гістарычнай спадчыны нашай краіны.

Грамадзянкай ФРГ Марыён Швезінгер у дар Беларусі былі перададзены дзве гістарычныя кнігі са знакамітага збору бібліятэкі апошняга канцлера Вялікага княства Літоўскага і прадстаўніка старажытнага беларускага роду графа Іаахіма Літавора Храптовіча:

«Дзённік Пятра Вялікага», выданне 1773 года, г.Берлін (экслібрыс Іаахіма Храптовіча); 

«Гісторыя Джона Чэрчыля, герцага Мальбара», том 2, выданне 1808 года, г.Парыж (экслібрыс Адама Храптовіча).


Найбагатая бібліятэка І.Храптовіча, якую ён збіраў на працягу ўсяго свайго жыцця і ў якой налічвалася больш за 10 тыс. кніжных выданняў, размяшчалася ў яго родавым маёнтку Шчорсы на Гродзеншчыне.Цяпер асноўная частка бібліятэчна-архіўнага збору бібліятэкі вось ужо больш за сто гадоў знаходзіцца ва Украіне.

Тры гады таму, у лютым 2020 г., пры ўдзеле Пасольства, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і культурна-асветніцкага фонду «Шчорсы і Храптовічы» ў Рэспубліку Беларусь вярнуліся тры іншыя кніжныя выданні з бібліятэкі І.Храптовіча, перададзеныя М.Швезінгер і яе пляменнікам Гельмутам Фікелем у адпаведнасці з пажаданнем яе бацькі Германа Швезінгера, да якога яны патрапілі ў гады Першай сусветнай вайны.

З 15 па 28 лютага 2023 г. унікальныя гістарычныя кніжныя экспанаты будуць упершыню прадстаўлены беларускай грамадскасці ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Мінску.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці