:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ ФРГ з Днём германскага адзінства

03.10.2021 г.

3 кастрычніка 2021 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Федэратыўнай Рэспублікі Германія з Днём германскага адзінства:

«Аб’яднанне вашай краіны, штучна падзеленай на працягу доўгіх гадоў, стала адным з сімвалаў заканчэння халоднай вайны. Гэта знамянальная падзея дазволіла пачаць новую старонку ў гісторыі ўсёй Еўропы.

Упэўнены, што немцы добра ведаюць цану народнага адзінства і дзяржаўнасці. Таму жыхары вашай краіны ў стане зразумець і падтрымаць імкненне беларусаў да захавання суверэнітэту і незалежнасці.

3 улікам трагічнай спадчыны мінулага Мінск і Берлін многа зрабілі для прымірэння і збліжэння за апошнія тры дзесяцігоддзі.

Перакананы, што ў хуткім часе мы знойдзем магчымасці, каб пераадолець існуючыя супярэчнасці і стэрэатыпы, аднавіць дыялог, а таксама выйсці на новы этап канструктыўнага супрацоўніцтва.

У гэты святочны дзень жадаю шматнацыянальнаму германскаму народу талерантнасці, бясхмарнага мірнага неба і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці