:

Аб удзеле Пасольства і Генеральнага консульства ў памятных мерапрыемствах у красавіку-маі 2026 г.

09.05.2026 г.

У красавіку-маі 2026 года Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Мюнхене прынялі ўдзел у шэрагу памятных мерапрыемстваў, прысвечаных 81-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і заканчэнню Другой сусветнай вайны ў Еўропе.

У Дзень Перамогі, 9 мая, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія Канстанцін Чыжык і супрацоўнікі пасольства ўшанавалі памяць загінулых савецкіх салдат і ўсклалі вянкі да помнікаў у мемарыяльных комплексах Берліна ў Трэптаў-парке і Тыргартене.

Ва ўрачыстых цырымоніях прынялі ўдзел паслы і супрацоўнікі пасольстваў, ваенныя аташэ Расіі і краін СНД, а таксама шэрагу іншых дзяржаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і нямецкіх СМІ, а таксама суайчыннікі.

У той жа дзень беларускія дыпламаты прынялі ўдзел у мемарыяльных мерапрыемствах каля помніка загінулым савецкім салдатам на ваенных могілках у Шведце (Брандэнбург), а таксама выступілі з прамовай і ўсклалі вянкі ў Кале (Цюрынгія) у гонар 81-й гадавіны вызвалення 40 лагераў прымусовай працы «REIMAHG». 

Генеральнае консульства ў Мюнхене разам з расійскімі калегамі ўсклала вянкі падчас памятнай цырымоніі, прысвечанай 81-й гадавіне перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якая адбылася на Паўднёвых могілках у Нюрнбергу, дзе пахавана больш за пяць тысяч савецкіх салдат.


8 мая ў мемарыяльным комплексе «Шёнхольцэр Хайдэ» (Берлін) адбылася сумесная цырымонія ўскладання вянкоў з прадстаўнікамі Пасольства Расіі, краін СНД і В'етнама, дзе пахавана больш за 13 000 салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі. 

У той жа дзень беларускія дыпламаты ўсклалі кветкі да помніка савецкім салдатам, якія вызвалілі горад, на ваенных могілках у Вітэнбергу (Саксонія-Анхальт).

8 мая кіраўнік Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Мюнхене Кірыл Драгун прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў на тэрыторыі былога канцлагера Дахаў і стралковага палігона СС у Хербертсхаўзене. Памяць ахвяр ушанавалі хвілінай маўчання.

7 мая беларускія дыпламаты разам з Пасольствам Расіі ў Германіі прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак на месцы савецкіх ваенных пахаванняў на Басінплац (Патсдам), а таксама ў цырымоніі перапахавання астанкаў савецкіх салдат, дзевяць з якіх былі прызваныя з тэрыторыі сучаснай Беларусі. Цырымонія адбылася на гарнізонных могілках у Патсдаме.

25 красавіка ад імя Пасольства Беларусі быў ускладзены вянок ля помніка «Сустрэча на Эльбе» ў Торгау, дзе ў 1945 годзе сустрэліся саюзныя войскі антыгітлераўскай кааліцыі (земля Саксонія-Анхальт). 

З нагоды 81-й гадавіны вызвалення былых канцлагераў, размешчаных у Германіі, у памяць аб вязнях, у тым ліку тых, хто быў родам з Беларусі, а таксама савецкіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні канцлагераў, вянкі ад імя Пасольства Беларусі былі ўскладзены у мемарыяльных комплексах Бухенвальд, Мітэльбау-Дора (Цюрынгія), Заксенгаўзен і Равенсбрюк (Брандэнбург). 

19 красавіка кіраўнік беларскай дыпламатычнай місіі прыняў удзел у мемарыяльнай цырымоніі, арганізаванай сумесна з Пасольствам Расіі ў Германіі да Дня памяці ахвяр генацыду савецкага народа, якая адбылася на месцы пахавання савецкіх прымусовых рабочых на могілках Вальдфрыдхоф Гютэрсфельде (Брандэнбург).

16 красавіка Часовы павераны ў справах Констанцін Чыжык прыняў удзел у мемарыяльнай цырымоніі ў г.Зеелаў (Брандэнбург), прысвечанай памяці савецкіх салдат, якія загінулі ў бітве на Зеелаўскіх вышынях. 

11 красавіка Часовы павераны ў справах Канстанцін Чыжык і супрацоўнікі Пасольства Беларусі разам з нямецкімі актывістамі правялі суботнік памяці на ваенных могілках у г.Вітэнберг (Саксонія-Анхальт) і ўсклалі кветкі да помніка савецкім салдатам, якія вызвалілі горад.

У той жа дзень у г.Бадэн-Бадэн (Бадэн-Вюртэмберг) кіраўнік Генеральнага консульства ў Мюнхене Кірыл Драгун прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў, прысвечанай Дню памяці ахвяр генацыду савецкага народа.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці