:

Аб ускладанні вянкоў у мемарыяльных комплексах «Бухенвальд» і «Мітэльбау-Дора»

08.04.2025 г.

8 красавіка 2025 г. дыпламаты Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ правялі памятныя цырымоніі, прымеркаваныя да 80-й гадавіны вызвалення канцэнтрацыйных лагераў «Бухенвальд» і «Мітэльбау-Дора» (федэральная зямля Цюрынгія).

Вянкі з беларускай дзяржаўнай сімволікай былі ўскладзены прадстаўнікамі дыпмісіі да памятнай пліты загінуўшым зняволеным у мемарыяльным комплексе «Бухенвальд», а таксама да помніка загінуўшым вязням канцлагера «Мітэльбау-Дора».

 


Канцэнтрацыйны лагер «Бухенвальд» быў створаны нацыстамі ў 1937 годзе. Вязнямі лагера і яго 139 філіялаў былі прадстаўнікі больш за 50 краін, агульная колькасць вязнаў склала каля 280 тыс. чалавек, з якіх 56 тыс. загінулі, уключаючы больш за 8 тыс. забітых нацыстамі савецкіх ваеннапалонных.

Канцэнтрацыйны лагер «Мітэльбау-Дора» быў створаны ў 1943 годзе ў якасці аддзялення канцлагера «Бухенвальд». Яго вязні прымусова выкарыстоўваліся ў якасці працоўнай сілы. У 1944 годзе перетвораны нацыстамі ў самастойны лагер з 40 філіяламі, дзе ўтрымліваліся да 60 тыс. вязняў, 20 тыс. з якіх загінулі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці