:

Аб удзеле ў памятным мерапрыемстве

13.11.2021 г.

13 лістапада 2021 г. на тэрыторыі савецкага мемарыяльнага комплексу «Шонхальцэр-Хайдэ» ў берлінскім раёне Панкоў адбылося памятнае мерапрыемства, прысвечанае дню памяці ахвяр войнаў і гвалту – Дню народнага смутку.

                       Фота: @Volksbund

У мерапрыемстве, арганізаваным Народным саюзам Германіі па доглядзе за воінскімі пахаваннямі, прынялі ўдзел Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка, Пасол Расійскай Федэрацыi ў ФРГ Сяргей Нячаеў, прадстаўнікі дыпкорпуса краін СНД, Бундэстага, гарадской адміністрацыі, шэрагу палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў Германіі.

                        Фота: @Volksbund

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Прэзідэнт Народнага саюза Германіі па доглядзе за воінскімі пахаваннямі Вольфганг Шнайдэрхан.

На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу пахаваны больш чым 13 тыс. савецкіх салдат, якія аддалі сваё жыццё пры ўзяцці Берліна.
На прыканцы мерапрыемства ў памяць аб загінулых салдатах адбылася цырымонія ўскладання вянкоў.

Дзень народнага смутку адзначаецца ў Германіі з 1922 года і праходзіць у перадапошнюю нядзелю перад першым днём Адвэнту.

                      Фота: @Volksbund

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці