:

Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах

12.05.2023 г.

У красавіку-маі 2023 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і Генеральнае консульства ў г.Мюнхене прынялі ўдзел у шэрагу памятных мерапрыемстваў з нагоды 78-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны ў Еўропе.

У Дзень Перамогі 9 мая Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія Дзяніс Сідарэнка і супрацоўнікі Пасольства ўшанавалі памяць загінулых і ўсклалі вянкі да манументаў савецкім воінам у берлінскіх мемарыяльных комплексах Трэптаў-парк і Тыргартэн. Ва ўрачыстых цырымоніях прынялі ўдзел паслы краін СНД, супрацоўнікі ваенных аташатаў, прадстаўнікі СМІ і грамадскіх арганізацый Германіі, а таксама суайчыннікі.

Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене Кірыл Драгун 9 мая прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў у мемарыяльным комплексе Дахаў, а таксама на месцы былога стралковага палігона Хэбертсхаўзэн (федэральная зямля Баварыя). 

Напярэдадні, 8 мая кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі сумесна з калегамі з Расіі, Арменіі і Казахстана прыняў удзел у сумесным ускладанні вянкоў на савецкім мемарыяльным комплексе ў Шонхольцэр-Хайдэ (г.Берлін), дзе пахаваны болей за 13 тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі.

22 красавіка Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія Дзяніс Сідарэнка прыняў удзел у памятнай цырымоніі на мемарыяле «Зеелаўскія вышыні» (федэральная зямля Брандэнбург), прысвечанаму загінулым у бітве за г.Берлін савецкім салдатам.

З нагоды 78-й гадавіны вызвалення былых канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі ФРГ вянкі ад імя Пасольства ў памяць аб ахвярах і вязнях, у тым ліку з Беларусі, былі ўскладзены ў мемарыяльных комплексах «Бухенвальд», «Мітэльбау-Дора», «Заксэнхаўзен» і «Равенсбрук».

27 красавіка супрацоўнікі беларускай дыпмісіі таксама ўсклалі вянок да помніка «Сустрэча на Эльбе», які ўвасабляе сустрэчу войскаў саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі на р.Эльбе ў г.Таргаў (федэральная зямля Саксонія). 


 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці