:

Аб аднаўленні консульскага прыёму ў Генконсульстве ў г.Мюнхене

20.06.2022 г.

З 27 чэрвеня 2022 г. у Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Мюнхене аднаўляецца прыём грамадзян па консульскіх пытаннях, у тым ліку афармленне віз. 

Прыём грамадзян будзе ажыццяўляцца толькі па папярэднім запісе (уключаючы афармленне віз). 

Звяртаем увагу, што без папярэдняга запісу грамадзяне абслугоўвацца не будуць (выключэнне складаюць выпадкі аказання дапамогі беларускім грамадзянам, якія трапілі ў экстрэмальную сітуацыю ў ФРГ, або тэрміновае афармленне віз у Рэспубліку Беларусь у сувязі са смерцю ці цяжкай хваробай блізкага сваяка заяўніка). 

Даведачная інфармацыя па консульскіх пытаннях і запіс на прыём будуць давацца па электроннай пошце http://germany.muenchen@mfa.gov.by. 

Інфармацыя аб аднаўленні кансультацый па тэлефоне будзе дадаткова размешчана на сайце Пасольства.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці