Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах
09.05.2025 г.У красавіку-маі 2025 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене прынялі ўдзел у шэрагу памятных мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе.
У Дзень Перамогі 9 мая Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія Андрэй Шупляк і супрацоўнікі Пасольства ўшанавалі памяць загінулых савецкіх воінаў і ўсклалі вянкі да манументаў у берлінскіх мемарыяльных комплексах Трэптаў-парк і Тыргартэн.
Ва ўрачыстых цырымоніях прынялі ўдзел паслы і супрацоўнікі пасольстваў, ваенныя аташэ Расіі і краін СНД, Індыі, Лаоса, шэрагу іншых краін, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і СМІ Германіі, а таксама суайчыннікі.
У гэты ж дзень беларускія дыпламаты прынялі ўдзел у памятнай цырымоніі каля мэмарыяла загінуўшым савецкім воінам на ваенных могілках у г.Шведт (федэральная зямля Брандэнбург).
8 мая Часовы павераны Андрэй Шупляк прыняў удзел у сумесных з калегамі з Расіі і краін СНД памятных мерапрыемствах – урачыстым адкрыцці пасля рэстаўрацыі савецкага воінскага пахавання ў г.Альтландсберг (федэральная зямля Брандэнбург) і ўскладанні вянкоў на мемарыяльным комплексе Шёнхольцэр-Хайдэ (г.Берлін), дзе пахаваны болей за 13 тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі.
У гэты ж дзень беларускія дыпламаты ўсклалі кветкі да помніка савецкім-воінам-вызваліцелям на ваенных могілках у г.Вітэнберг (федэральная зямля Саксонія-Анхальт).
Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене Кірыл Драгун 6 мая прыняў удзел у цырымоніях ускладання вянкоў і кветак у мемарыяльных комплексах на тэрыторыі былога канцэнтрацыйнага лагера Дахаў і стрэльбішча СС у г.Хэбертсхаўзэн.
28 красавіка Часовы павераны Андрэй Шупляк усклаў вянок ад Пасольства Беларусі на савецкіх ваенных могілках у г.Пенцлін (федэральная зямля Мекленбург-Пярэдняя Памеранія).
25 красавіка вянок ад Пасольства Беларусі быў ускладзены да помніка «Сустрэча на Эльбе» у г.Таргаў, дзе ў 1945 годзе сустрэліся войскі саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі на р.Эльбе (федэральная зямля Саксонія).
25 красавіка Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене Кірыл Драгун прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў у памяць аб савецкіх салдатах на захаванні ў г.Ноймаркт ін дэр Оберпфальц (федэральная зямля Баварыя).
23 красавіка Часовы павераны Андрэй Шупляк прыняў удзел у сумесным з калегамі з Расіі, Кыргызстана і Казахстана ўскладанні вянкоў да помніка на савецкіх ваенных могілках у г.Патсдаме (федэральная зямля Брандэнбург).
16 красавіка кіраўнік беларускай дыпмісіі прыняў удзел у памятнай цырымоніі на мемарыяле «Зеелаўскія вышыні» (федэральная зямля Брандэнбург), прысвечанай савецкім воінам, якія загінулі ў бітве за Зеелаўскія вышыні.
У той жа дзень вянок ад Пасольства Беларусі быў ускладзены да помніка на савецкіх ваенных могілках у г.Франкфурт-на-Одэры (федеральная земля Бранденбург).
12 красавіка Часовы павераны Андрэй Шупляк і супрацоўнікі Пасольства Беларусі разам з нямецкімі актывістамі правялі суботнік памяці на ваенных могілках у г.Вітэнберг (федэральная зямля Саксонія-Анхальт) і ўсклалі кветкі да помніка савецкім воінам-вызваліцелям.
З нагоды 80-й гадавіны вызвалення былых канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі ФРГ вянкі ад Пасольства Беларусі ў памяць аб ахвярах і вязнях, у тым ліку з Беларусі, а таксама аб савецкіх вайскоўцах, якія удзельнічалі ў вызваленні канцлагераў, былі ўскладзены ў мемарыяльных комплексах Бухенвальд і Мітэльбау-Дора (федэральная зямля Цюрынгія), Заксэнхаўзен» і Равенсбрук (федэральная зямля Брандэнбург), Рэймаг (федэральная зямля Цюрынгія).