Віншаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі народу ФРГ з нагоды Дня германскага адзінства
03.10.2026 г.Паважаныя сябры,
Прыміце мае шчырыя віншаванні з нагоды Нацыянальнага свята.
Нямецкі народ зрабіў практычна немагчымае — аб’яднаў падзеленыя сем’і і ліквідаваў ранейшыя межы. Беларусь добра разумее ўсю складанасць гэтага працэсу.
Пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны, што прынесла смерць і смутак мільёнам беларусаў, быў дасягнуты значны прагрэс у прымірэнні нашых народаў, стварэнні падмурка для мірнага суіснавання і супрацоўніцтва.
Нягледзячы на дзеянні асобных палітыкаў у Германіі і на Захадзе ў цэлым, якія крок за крокам падрываюць дасягненні мінулых гадоў, перакананы, што жыхары абедзвюх дзяржаў пераадолеюць сучасныя выклікі і змогуць адстаяць сваё права жыць і сябраваць у мірнай Еўропе.
Наша краіна заўсёды была i застаецца адкрытай да канструктыўнага дыялогу. Запрашаю грамадзян Германіі наведваць Беларусь у рамках бязвізавага ўезду, каб адчуць гасціннасць і міралюбнасць беларусаў, а таксама ўбачыць на ўласныя вочы прыгажосць беларускай зямлі.
Жадаю нямецкаму народу ўпэўненасці ў сонечнай будучыні, шчасця і працвітання.
Аляксандр Лукашэнка