Аб тэлефоннай размове Прэзідэнта Беларусі А.Лукашэнкі з в.а. Федэральнага канцлера Германіі А.Меркель
15.11.2021 г.15 лістапада 2021 г. адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і в.а. канцлера Германіі Ангелы Меркель.
Бакі падрабязна абмеркавалі сітуацыю з бежанцамі на беларуска-польскай, беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай межах, шляхі і перспектывы вырашэння міграцыйнай праблемы з мэтай недапушчэння эскалацыі сітуацыі на мяжы, а таксама гуманітарную падтрымку бежанцаў праз аказанне ім гуманітарнай дапамогі.
Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель дамовіліся аб далейшых кантактах з мэтай вырашэння сітуацыі.