:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ ФРГ з Днём германскага адзінства

03.10.2022 г.

 

Паважаныя сябры,

Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста сардэчна віншую вас з Днём германскага адзінства.

Падзенне Берлінскай сцяны і аб’яднанне Германіі ўяўлялі сабой сапраудную змену эпох і надзею на устойлівы мір і бяспеку ў Еўропе.

Вы ведаеце, колькі пакут, смутку і болю здольны прынесці такі мур, што на доўгія дзесяцігоддзі стаў трагічным сімвалам падзелу горада, народа, цэлага кантынента.

На вялікі жаль, сёння мы зноў вяртаемся да часоў канфрантацыі, калі паміж краінамі ў самым сэрцы Еўропы будуюцца сцены.

Беларусы і немцы павінны разам зрабіць свой пасільны ўклад, каб пазбегнуць разбуральнага супрацьстаяння і не дапусціць новай катастрофы.

Мінск адкрыты для раўнапраўнага дыялогу і прагматычнага супрацоўніцтва з Берлінам, а таксама для далейшага развіцця двухбаковых адносін, якім сёлета споўнілася 30 гадоў.

У сённяшні святочны дзень жадаю народу Германіі мірнага неба, салідарнасці і дастойнай будучыні для сваіх нашчадкаў.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці